Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідскім раёне ўдзел бралі каля 12000 чалавек

У мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідскім раёне ўдзел бралі каля 12000 чалавек

12 сакавіка 2019, 11:12 Мова, ТБМ 27
У мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідскім раёне ўдзел бралі каля 12000 чалавек

Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшлі ў Лідскім цэнтры культуры

                21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнай клубнай установе Лідскага раёна былі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня.

                Літаратурны вечар “У мовы роднай – роднае карэнне” правялі супрацоўнікі Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра сумесна з Бердаўскай школай. Усе прысутныя даведаліся пра тое, як родная мова “прабівала” сабе дарогу, нагадалі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія з любоўю і павагай пісалі пра беларускаю мову. Для прысутных прагучалі вершы знакамітых беларускіх песняроў Юрася Свіркі, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Дубоўкі.            

                Віктарыну “Знаўцы роднай мовы” правёў Ходараўскі сельскі клуб-бібліятэка, на працягу якой удзельнікі шукалі адказы на пытанні, перакладалі словы і словазлучэнні з рускай на беларускую мову, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, спрабавалі правільна ўжываць фразеалагізмы, працягвалі фразу з вядомых вершаў.

                Паэтычны вечар “Літаратурная мазаіка” адбыўся ў Дзітвянскім доме культуры. Школьнікі даведаліся аб гісторыі станаўлення і развіцця роднай мовы, чыталі беларускія вершы і байкі.

                У Гудскім цэнтры творчасці і вольнага часу правялі конкурсную праграму “Знаўцы роднай мовы”, дзе была праведзена гульня, у якой трэба было знайсці працяг беларускіх прыказак і прымавак, перакласці словы з рускай мовы на беларускую.

                У Ваверскім доме культуры правялі пазанавальна-гульнёвую праграму “Мову родную і край свой любіце”. Удзельнікі даведаліся пра асаблівасці беларускага народнага аддзення, разглядалі гісторыю беларускіх гарадоў, вёсак і іх моўныя асаблівасці.

                Родная мова – чыстая крыніца, якая дадзена кожнаму народу, каб жыць, тварыць і адчуваць сябе сапраўдным грамадзянінам свайго народа. Трэба берагчы і ахоўваць яе, каб не страціць сваю самабытнасць.

Наш кар.

І што мы маем у выніку?

У выніку мы маем дзяржаўную, узважаную пазіцыю лідскіх уладаў у пытанні стаўлення да беларускай мовы. Тут не паўтараюць абсалютна правільную мантру: “Калі мы страцім беларускую мову, мы перастанем быць беларусамі”. Тут хоць нешта робяць, каб гэтага не адбылося. Сёлета ў Лідскім раёне дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек. Усяго ў свяце роднай мовы ўзялі ўдзел каля 12 тысяч чалавек.

Знойдуцца скептыкі, якія скажуць: “Ну і што тут такога? Падумаеш, 12 тысяч чалавек адзін дзень, і той не цэлы, пагаварылі па-беларуску ў адным раёне Беларусі”.

Канешне, нічога экстаардынарнага, але на Лідчыне ўжо ёсць гэты дзень і гэтыя 12 тысяч. Ён ёсць ужо чатыры гады. Там было 5000, 6000, 5500 удзельнікаў дыктоўкі, сёння маем 9700. І ёсць ужо іншыя раёны, якія рухаюцца ў тым жа кірунку. І ёсць вакол “песні жальбы”, што ўсё прапала.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас