Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Месца высадкі «Чан’э-4» назвалі ў гонар Млечнага Шляху

Месца высадкі «Чан’э-4» назвалі ў гонар Млечнага Шляху

18 лютага 2019, 14:05 Навіны, Навука, У свеце 28
Месца высадкі «Чан’э-4» назвалі ў гонар Млечнага Шляху

Рабочая група Міжнароднага астранамічнага саюза па наменклатуры планетнай сістэмы зацвердзіла назву месца высадкі «Чан’э-4» на паверхню Месяца. Яго назвалі «База Цяньхэ”; гэта найменне паходзіць ад старажытнакітайскага абазначэння Млечнага Шляху. Паводле паведамлення ў прэс-рэлізе на сайце МАС, імёны таксама атрымалі тры кратэра, навакольныя месца высадкі станцыі, і цэнтральны пік кратэра Карман, дзе яна знаходзіцца.Аўтаматычная станцыя «Чан’э-4» з месяцаходам «Юйту-2» здзейсніла мяккую пасадку ў кратэр Карман на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019 года. Сувязь паміж пасадачнай платформай і Зямлёй падтрымліваецца пры дапамозе спадарожніка-рэтранслятара «Цюэцяо», які знаходзіцца на гало-арбіце вакол кропкі Лагранжа L2 сістэмы Зямля-Месяц. У задачы місіі ўваходзіць фатаграфаванне паверхні спадарожніка Зямлі, вывучэнне складу грунта і праверка магчымасці вядзення радыёастранамічных назіранняў – мяркуецца, што ў будучыні на паверхні Месяца можна будзе ўсталяваць радыётэлескоп для назіранняў без перашкод з Зямлі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4123
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4621
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0121
Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"
літаратура

Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"

29 студзеня 2026, 22:4419
Далучайцеся да нас