Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтр

Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтр

18 лютага 2019, 14:53 Грамадства, Навіны 33
Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтр

18 лютага апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі пра стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). Але згодна з указам ліквідуецца Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта. БІСД мае задачы, падобныя да тых, што ў 2006 годзе ставіліся перад ІАЦ: аналіз стану міжнародных адносінаў і геапалітычных зменаў, аналіз унутрыпалітычных працэсаў і падрыхтоўка рэкамендацый па ўнутранай палітыцы, маніторынг СМІ і правядзенне сацыялагічных даследаванняў і гэтак далей. Таксама ва ўказе загадана Адміністрацыі прэзідэнта стварыць камісію і забяспечыць у двухмесячны тэрмін ліквідацыю ІАЦ і перадачу раней замацаванай за ім маёмасці БІСД. Ураду забяспечыць фінансаванне дзейнасці БІСД у 2019 годзе і наступныя гады з улікам яго штатнай колькасці і ўскладзеных указам функцый. Маёмасць і памяшканні ІАЦ пераходзяць да БІСД.  Два пункты ўказа аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстання».

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/lukashenka-likvidavau-svoj-infarmatsy/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас