• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 17 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

2 лютага 2019, 10:30 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, ТБМ 5
Міжнародны дзень роднай мовы

Рыхтуемся!

 

21 лютага!

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года[1] ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення[2]. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы[3] і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў. Праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, у т.л. у выставу «Захаваем моўную і культурную разнастайнасць і шматмоўе» ў Мінску. Музеі ладзяць публічныя чытанні беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры пісьменнікамі, акцёрамі, мастакамі і дзяржаўнымі дзеячамі[5][6].

З 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Таксама праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг, беларускамоўныя дыскатэкі і канцэрты.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3520
Далучайцеся да нас