Home
Выданні

“По-белорусски” ці “па-беларуску”?

“По-белорусски” ці “па-беларуску”?

На якіх мовах размаўляюць беларусы? Скажаце: на рускай і беларускай. А вось жа і не ўгадалі. Беларусы размаўляюць “по-белорусски” або “па-беларуску”. Прынамсі, калі верыць кнізе Галіны Мыцык.

Кніга рыхтавалася, па ўсім відаць, не адзін год, бо сярод рэцэнзентаў яшчэ с.п. У. Содаль, але выйшла толькі сёлета ў выдавецтве “Беларусь” накладам 900 асобнікаў.

Гэта кніга для тых, хто цікавіцца беларускай мовай і хацеў бы вывучаць яе самастойна.

У пачатку кнігі змешчана “Ласкавае запрашэнне ў мову” ад аўтара:

“Шаноўны дружа!

Хто б ты ні быў – студэнт, настаўнік, міністр, бізнесмен, проста аматар славеснасці, – гэтая кніга спатрэбіцца табе. Яна дапаможа самастойна вывучыць беларускую мову.

Кніга складаецца з дваццаці ўрокаў. Матэрыял пададзены ў выглядзе паралельных артыкулаў на беларускай і рускай мовах. На кожным занятку даюцца веды па лексіцы, граматыцы, сінтаксісе. Тэксты да ўрокаў раскрываюць змест розных бакоў жыцця, гісторыі і культуры беларусаў. У рубрыках “Ясь распавядае”, “Па-беларуску кажуць так”, “Кароткія размовы” паказана своеасаблівасць беларускай мовы, багацце яе фанетычных, граматычных і лексічных асаблівасцей, у рубрыцы “Майстры слова гавораць” прыводзяцца тэксты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У канцы выдання дадзены адказы да практыкаванняў, што забяспечыць эфектыўнае самастойнае навучанне. Фарміраванню маўленчых навыкаў служаць таксама некаторыя прыказкі і прымаўкі, беларуска-рускі слоўнік.

Гэтая кніга для тых, хто цікавіцца беларускай мовай і хацеў бы вывучыць яе самастойна.

На працы, у краме, у гатэлі, на вуліцы – усюды карыстайся беларускай мовай. Хай з тваіх вуснаў беларускае слова гучыць нязмушана і лёгка.

Запрашай, вітай, частуй па-беларуску!

Галіна Мыцык.”

 

У кнізе выкарыстана самая сучасная беларуская лексіка. Тут ёсць месца і “спадару”, і “філіжанцы”, і “фатэлю”, і “шэйпінгу”, і, як здаецца, нічога няма пра “вясёлых калгаснікаў”.

Канешне, прафесійнаму савецкаму лінгвісту, можа, што і не да спадобы будзе, але для тых, хто гаворыць “по-белорусски”, кніга вельмі карысная і патрэбная.

Яраслаў Грынкевіч.

Previous article Японскія казкі прадстаўлены на беларускай мове
Next article НЯСВІЖСКІЯ КАЕТЫ

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515