• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Сойм Партыі БНФ абвясціў 2019 год Годам беларускай мовы

Сойм Партыі БНФ абвясціў 2019 год Годам беларускай мовы

18 студзеня 2019, 09:02 Мова 9
Сойм Партыі БНФ абвясціў 2019 год Годам беларускай мовы

Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай беларускай дзяржавы

Заява Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 года

12 студзеня Сойм Партыі БНФ на сваім першым паседжанні прыняў заяву “Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай беларускай дзяржавы”, у якой абвясціў 2019 год Годам беларускай мовы, чаго дабіваліся многія арганізацыі і грамадзяне ад Беларускай дзяржавы, але так і не дабіліся. У заяве ў прыватнасці гаворыцца:  

“У апошнія месяцы з падачы расейскіх дзяржслужбоўцаў у СМІ ізноўку ўкінуты інсінуацыі пра ўвасабленне ў жыццё авантуры пад назвай “саюзная дзяржава”. … Пакуль існуе “саюзная дзяржава” – існуе пагроза аншлюсу, ліквідацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі.

Разам з тым БНФ цвёрда перакананы ў тым, што беларуская незалежнасць грунтуецца не толькі на фармальна-прававых інстытутах, а тым больш не на адзінаасобнай аўтарытарнай уладзе. Цяперашняя Рэспубліка Беларусь каштоўная не сама па сабе, і тым больш не як “падмандатная тэрыторыя”… Рэспубліка Беларусь ёсць формай існавання беларускай нацыі – і толькі як беларуская нацыянальная дзяржава яна мае сэнс для існавання і можа прэтэндаваць на ўстойлівасць. Дзяржаўныя інстытуты будуць сапраўды моцныя толькі тады, калі будуць абапірацца на беларускае грамадства, беларускі бізнэс, беларускае сялянства, беларускае войска, беларускія СМІ, беларускую царкву, на пачуццё нашай агульнай ідэнтычнасці як беларусаў і пачуццё нашай супольнай адказнасці за лёс нашай краіны і будучых пакаленняў беларусаў.

У гэтай сістэме дзяржаваўтваральных падмуркаў найважнейшым элементам з’яўляецца беларуская мова. Выбар на карысць беларускай мовы – гэта выбар на карысць нацыянальнай дзяржавы і, у рэшце-рэшт, адзіна магчымы выбар для сапраўднага беларускага патрыёта.

Пакуль значная частка беларусаў не карыстаецца беларускай мовай, глядзіць расейскія тэлеканалы, жыве ў расейскай моўнай прасторы – заўжды будзе небяспека таго, што сюды прыйдуць расейскія танкі “бараніць рускамоўных”. Нездарма ж расейскія шавіністы кажуць што “русский мир” – гэта ўся прастора панавання расейскай мовы.

 

Прымаючы пад увагу актывізацыю антыбеларускіх выступаў і інфармацыйных атак супраць Беларусі і беларусаў, мы абвяшчаем 2019 год Годам беларускай мовы і заклікаем да наступных крокаў па ўмацаванні беларускай мовы: 

– заклікаем усіх жыхароў Беларусі вывучаць і ўдасканальваць ступень валодання беларускай мовай, заклікаем карыстацца беларускай мовай ва ўсіх жыццёвых выпадках, ініцыяваць стварэнне беларускамоўных групаў і плыняў у навучальных установах розных узроўняў;

– заклікаем усіх беларусаў падчас перапісу насельніцтва, які прызначаны на кастрычнік 2019 года, пазначаць беларускую мову ў якасці роднай мовы і мовы штодзённага ўжытку дома;

– заклікаем беларускі бізнэс, усіх вытворцаў тавараў і паслугаў, карыстацца беларускай мовай у рэкламных кампаніях, у аздабленні тавараў, у камунікацыі з пакупнікамі і карыстальнікамі;

– патрабуем ад уладаў Беларусі абмежаваць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу і па-сутнасці ёсць сродкамі вядзення інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасці альбо збалансаваным наборам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў;

– патрабуем ад уладаў Беларусі прыняцця актаў заканадаўства на беларускай мове;

– заклікаем улады Беларусі пашыраць выкарыстанне беларускай мовы ў сістэме адукацыі, у тым ліку стварыўшы вышэйшыя навучальныя ўстановы з выкладаннем на беларускай мове і прыняўшы на заканадаўчым узроўні дзяржаўную праграму развіцця і падтрымкі беларускамоўнага навучання з павелічэннем дзяржаўнага фінансавання праграмаў па развіцці беларускай культуры, адукацыі і мовы з выдзяленнем сродкаў на конкурснай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасці;

– нагадваем што ад 1 студзеня 2019 года ўсе інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацыяў павінныя мець беларускамоўныя версіі і абвяшчаем пра намер пільна адсочваць выкананне гэтай нормы заканадаўства праз маніторыг дзяржаўных сайтаў з рэагаваннем на парушэнні шляхам адпаведных зваротаў да ўладальнікаў сайтаў і, пры сістэмных парушэннях, шляхам скаргаў у міністэрства інфармацыі.”

 

За два дні, якія прайшлі ад моманту прыняцця заявы, ужо многія грамадскія арга-нізацыі Беларусі выказалі падтрымку Партыі БНФ і гатоўнасць паўнавартасна ўключыцца ў Год беларускай мовы.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1219
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0317
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Далучайцеся да нас