Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Край свету” аказаўся падобным на снегавіка: першыя фота з самых далёкіх ускраін Сонечнай сістэмы

“Край свету” аказаўся падобным на снегавіка: першыя фота з самых далёкіх ускраін Сонечнай сістэмы

4 студзеня 2019, 15:26 Грамадства, Навіны, Навука, У свеце 27
“Край свету” аказаўся падобным на снегавіка: першыя фота з самых далёкіх ускраін Сонечнай сістэмы

Агенцтва НАСА атрымала першыя фатаграфіі ад міжпланетнага зонда “Новыя гарызонты” (New Horizons),  які паспяхова праляцеў міма самога аддаленага з вядомых нам аб’ектаў Сонечнай сістэмы.

Апарату ўдалося сфатаграфаваць паверхню астэроіда (486958) 2014 MU69. Ён размешчаны далёка за арбітай Няптуна і вядомы як Ultima Thule ( “Край свету”). Гэта першыя ў гісторыі фатаграфіі паверхні гэтага астэроіда.

Аказалася, што астэроід ўяўляе сабой два злучаных адзін з адным целы і больш за ўсё нагадвае снегавіка.

Астраномы меркавалі, што астэроід можа складацца з двух звязаных адзін з адным целаў, і атрыманыя фатаграфіі пацвярджаюць гэтую тэорыю.

У НАСА пацвердзілі, што зонд пасля пралёта міма ледзянога астэроіда застаўся ў працоўным стане. Апарат вылецеў з Зямлі 12 гадоў таму.

Ultima Thule размешчаны ў так званым поясе Койпера – трэцім пласце Сонечнай сістэмы пасля пояса ўнутраных планет і пояса знешніх газавых гігантаў.

Ultima Thule быў знойдзены ўсяго чатыры гады таму, пра яго размяшчэнні і руху вядома нашмат менш, чым пра большасць планет Сонечнай сістэмы.

Гэты пояс складаецца з малых замарожаных целаў, чые арбіты максімальна аддаленыя ад Сонца і васьмі асноўных планет.

Магчыма, у пояс Койпера ўваходзяць тысячы такіх целаў, як Ultima Thule, а іх заледзянелы стан амаль напэўна паслужыць ключом да разумення умоў фарміравання Сонечнай сістэмы 4,6 млрд гадоў таму.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас