Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Атака жанчын, бунт у тамбуры і канец парыжскага сексу

Атака жанчын, бунт у тамбуры і канец парыжскага сексу

3 студзеня 2019, 10:29 Грамадства, Навіны 32
Атака жанчын, бунт у тамбуры і канец парыжскага сексу
Беларускія рэжысёркі атакавалі міжнародныя кінапляцоўкі, фестываль «Лістапад» адбыўся з вялікім скандалам, а аўтар «Апошняга танга ў Парыжы» адышоў у вечнасць.

2018 год для беларускага кіно стаў адметным. Цяпер ужо можна гаварыць пра новую хвалю беларускага кіно, і на чале гэтай хвалі — жанчыны.

Дар’я Жук прадставіла публіцы і Оскараўскаму камітэту сваю карціну «Крышталь». Рэтрастужка пра дзяўчыну, якая марыць з’ехаць у Амерыку — і трапляе ў беларускую глыбінку, прыцягнула гледачоў у кінатэатры дый выклікала спрэчкі.

На тле гэтай карціны, знятай міжнароднай групай, не згубілася ў пракаце сціплая стужка Юлі Шатун, пераможцы леташняга «Лістападу». Яе фільм «Заўтра», зняты за ўласныя грошы і з бацькамі ў галоўных ролях, дасюль збірае ўзнагароды на фестывалях. Міністр культуры Беларусі карцінаю абурыўся, але гэта не перашкодзіла «Заўтра» знайсці новых прыхільнікаў сярод сінефілаў.

Настасся Мірашнічэнка зняла дакументальную стужку «Дэбют» пра аматарскі тэатр у жаночай калоніі. Зняволеныя жанчыны рыхтуюцца да прэм’еры свайго спектакля, на які прыедуць іх сваякі. На дакументальным конкурсе Кракаўскага кінафэсту фільм заслужыў асобнай згадкі журы. Пад канец года стужку пабачылі беларускія гледачы. Гэта не першая карціна Мірашнічэнкі. Яе папярэдняя стужка «Скрыжаванне» — пра бяздомнага мастака — расчуліла гледачоў на Варшаўскім кінафэсце.

З Варшавы на сёлетні «Лістапад» прыехала Мара Тамковіч, каб прадставіць кароткаметражную карціну «Дачка». Фільм, які атрымаў узнагароду ў Нацыянальным кінаконкурсе, зняты за грошы Польскага кінаінстытута, з польскімі акцёрамі і на польскае мове, але гісторыя, расказаная ў карціне, перагукаецца не толькі са спрэчкамі, што точацца ў Польшчы, але і з тэмай жаночай годнасці, узнятай у фільме «Крышталь».

чытай больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5415
Далучайцеся да нас