Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ТАЛАКОЎЦЫ: У “ХОЛАД” КОЖНЫ МОЛАД

ТАЛАКОЎЦЫ: У “ХОЛАД” КОЖНЫ МОЛАД

26 снежня 2018, 15:42 ТБМ 24
ТАЛАКОЎЦЫ: У “ХОЛАД” КОЖНЫ МОЛАД

Хто яны, талакоўцы з Нясвіжчыны, што праз другі год  спрыяюць  выданню шматгадовай каляндарнай серыі Валерыя Дранчука “Маляўнічая Бацькаўшчына” – робяць гэты праект па-сапраўднаму народным? Мо адны толькі гараджа-ненясвіжцы, сябры ТБМ, пісьменнікі,  настаўнікі? Ды не. Значную частку гэтай неабыякавай грамады складаюць карэнныя вяскоўцы, людзі сельскагаспадарчага занятку, часам ужо і немаладога веку, з аддаленых ад вірлівага жыцця, часам неперспектыўных, вёсак – Альхоўкі, Малева, Карцэвічаў, Маляўшчыны, Саскай Ліпкі, Студзёнак, асобы, што ўразяць мудрасцю поглядаў , глыбінёй разумення як ранейшага так і сённяшняга свету, далікатнасцю і шчырасцю.

Ірына Абрамовіч з Малой Быхаўшчыны кожны раз удзельнічае ў талакоўскім праекце, авансуе грошы на два календары, а то і болей  асобнікаў. Падчас сустрэчы абавязкова пачастуе цікавай прыгадкай, даўнім слоўкам, забытай народнай завядзёнкай. Аніяк не скараецца жанчына сталым гадам, тым болей гэтай зімовай парой, бо памятае дзядоўскую мантру: у холад кожны молад. А ў сённяшнім жыцці гэты холад кранае многія душы сцюжай “русіфікацыі”, наступам чужога, нянаскага свету. Але ў Малой Быхаўшчыне, насуперак усім халадам, нарыхтоўваюць паліва і паляць печкі, заўсёды радыя роднаму слову і выбіраюць на штодня наш беларускі каляндар.

Не губляе жыццёвага імпэту  жыхарка Гарадзеі Яніна Іванаўна Ялтыкова – ганаровая сяброўка Нясвіжскай арганіза-цыі ТБМ, а найперш, вы не паверыце, аднакласніца самога айца Аляксандра Надсана. Дні яе “календара -2019” будуць, як і раней, напоўненыя жвавым клопатам, добрым стараннем на карысць сваёй Радзімы і мо-вы, людзей і Божай веры.

Наталля Плакса.

Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы
літаратура

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

20 сакавіка 2025, 16:1316
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4916
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас