• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 26 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Старэйшы летапісец роду Гарэцкіх

Старэйшы летапісец роду Гарэцкіх

26 снежня 2018, 15:10 Культура, Навука 19
Старэйшы летапісец роду Гарэцкіх

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася юбілейная вечарына акадэміка Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага. Бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены шматлікія кнігі навукоўца і пісьменніка. Радзім Гаўрылавіч перадаў у дар бібліятэцы сваю новую кнігу “Апантаны Бацькаўшчынай”.

Радзім Гарэцкі з’яўляецца  аўтарам 515 навуковых прац па геалогіі і агулам каля 1000 артыкулаў на тэмы грамадскага жыцця, культуры, літаратуры і беларускай мовы. 

Апантаны навукай, мэтанакіраваны і мужны Радзім Гаўрылавіч усё сваё свядомае жыццё быў упэўненым і непахісным на сваіх шляхах. Ён заўсёды адстойвае нацыянальныя каштоўнасці і выказвае маральную пазіцыю, сваім аўтарытэтам акрэслівае важныя агульнанацыянальныя падзеі. Днямі акадэмік Р.Г. Гарэцкі быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай  НАН Беларусі – Залатым медалём за развіццё навукі.

Святочную вечарыну вёў намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, пісьменнік і грамадскі дзеяч Анатоль Іванавіч Бутэвіч. Да яго прывітанняў далучыліся Тадэвуш Стружэцкі і Уладзімір Гілеп.

Успамінаючы свае доўгае жыццё, акадэмік Гарэцкі ўмоўна вызначыў асноўныя 20-гадовыя цыклы: дзяцінства і жыццё на Беламора-Балтыйскім канале, працу ў Маскве ў Акадэміі Навук СССР і яшчэ два 20-гадовыя цыклы плённай навуковай дзейнасці на Беларусі.

З маленства яму было горка насіць на сябе найменне сына ворага народа, быць пазбаўленым роднага кута, які бальшавікі адабралі ў 1928 годзе.

Радзім Гаўрылавіч узгадваў эпізоды дзяцінства, простыя, яле трывалыя маральныя прынцыпы, на якіх яго выхоўваў бацька. Распавядаў вучоны пра свой першы паход на лодках разам з Гаўрылам Іванавічам па рацэ Каме, які вызначыў яго пакліканне да геалогіі. Р.Г. Гарэцкі вывучаў архітэктуру зямлі на 100 кіламетраў углыб, у 33 гады ён стаў кандыдатам навук, а у 41 год – ужо доктарам навук.

Радзіма Гаўрылавіча прыйшлі павіншаваць унучкі Якуба Коласа Марыя  Міхайлаўна і Вера Данілаўна. Вялікае сяброўства звязвала сям’ю Гарэцкіх з сям’ёй Якуба Коласа, пра што сведчаць лісты, дарчыя надпісы на кнігах, якія захаваліся.

– Радзім Гаўрылавіч уяўляе для нас прыклад стойкасці, мудрасці, бадзёрасці! Ён умее слухаць сэрца зямлі. Яго геалагічна моцнае здароўе дапамагае яму падтрымліваць усіх нас! – адзначыла Марыя Міхайлаўна Міцкевіч.

– Юбілей акадэміка Гарэцкага – свята для беларускай нацыі! – прамовіў старшыня Саюза беларускіх мастакоў, вядомы графік і паэт Рыгор Сітніца, – гэта сведчанне таго, што яна не пахіснецца! Гарэцкія сталі брэндам Беларусі, такім як Еўфрасіння Полацкая і Ска-рына, як Васіль Быкаў, як Рыгор Барадулін. Мы шчаслівыя прысутнічаць на гэтым свяце. Асабіста я рады, калі мне бадзёрым голасам тэлефануе акадэмік Гарэцкі і паведамляе пра важныя грамадскія падзеі. Ён навечна замацаваў свайму роду месца ў гісторыі, у нацыянальнай вечнасці!

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч павіншаваў слыннага навукоўца і сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і прызнаў факт, што Радзім Гарэцкі стварыў новы жанр у беларускай літаратуры, аб’яднаўшы лірычныя мініяцюры, нататкі, згадкі пра сяброў у своеасабовы меланж.

Калісьці рэкамендацыю на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў Радзіму Гаўрылавічу даваў Язэп Янушкевіч. Прысутны на вечарыне спадар Язэп  з букетам кветак у руках пажадаў юбіляру творчага натхнення і поспехаў.

– Судакрананне з ім прыносіць святло!- прызнаўся паэт Васіль Зуёнак. – Ідзе ўзбагачэнне інтэлекту і назапашванне энергіі! Радзім Гаўрылавіч дзеліцца духоўным багаццем з шырокім колам людзей, перадае свой багаты жыццёвы досвед. Яго кнігі, сюжэты, характары – залатая сумесь, створаная інтэлектуальнымі пластамі, – адзначыў Васіль Зуёнак.

Словы віншавання і пашаны выказала юбіляру старшыня Рады ГА ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская:

– Немагчыма пераацаніць унёсак акадэміка Гарэцкага ў арганізацыю і правядзенне I з’езда беларусаў свету ў 1993 годзе. Радзім Гаўрылавіч здзе-йсніў акт яднання беларускай нацыі, ён паспрыяў кансалідацыі беларусаў замежжа, ён пераконваў прадстаўнікоў дыяспары паспрыяць Беларусі!

– Мы вельмі шануем Радзіма Гаўрылавіча, вялікага вучонага, глыбокага, духоўна багатага чалавека, імклівага і  шчырага сябра, – прамовіла Тарэза Голуб. – Ён з’яўляецца сапраўдным рухавіком сумесных спраў з музеем гісторыі беларускай літаратуры, а найперш – Міжнароднай канферэнцыі “Гарэцкія чытанні”, якая адбылася ўжо 26 разоў.- Сіла і моц роднага карэння, як пісаў Максім Гарэцкі, давала прадстаўнікам сям’і Гарэцкіх стойкасць, мужнасць, жаданне рабіць для народа.

Кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка зачытала віншаванне шаноўнаму юбіляру ад яго старэйшых сяброў з-за акіяна Вітаўта Кіпеля і Янкі Запрудніка. Народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель з імпэтам заспявала любімую песню Ефрасінні Гарэцкай “Кум і кума”.

На завяршэнне вечарыны Радзім Гаўрылавіч і Галіна Рыгораўна шчодра пачаставалі гасцей. Днямі былы геолаг і спадарожніца па жыцці шаноўнага акадэміка, Галіна Рыгораўна Гарэцкая, таксама адзначыла свой юбілей. Ёй былі выказаны словы пашаны і ўдзячнасці і падораны букеты кветак.

Эла Дзвінская,

 фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - тое, што нас яднае
Мова

Мова - тое, што нас яднае

2 сакавіка 2021, 21:3221
"Спеў аб Гаяваце" ў вёсцы Языль
У свеце

"Спеў аб Гаяваце" ў вёсцы Языль

11 мая 2022, 18:0720
Этнакрама "Цудоўня" адзначыла сямігоддзе
Культура

Этнакрама "Цудоўня" адзначыла сямігоддзе

26 красавіка 2022, 22:4720
Падзеі вакол ТБМ
ТБМ

Падзеі вакол ТБМ

13 кастрычніка 2021, 20:3019
Далучайцеся да нас