Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З літаратурай і па-мастацку наведаў Віктар Шніп Крупаўскую сярэднюю школу

З літаратурай і па-мастацку наведаў Віктар Шніп Крупаўскую сярэднюю школу

12 снежня 2018, 07:44 Культура, Мова 27
З літаратурай і па-мастацку наведаў   Віктар Шніп Крупаўскую сярэднюю школу

Мая малая радзіма… Мой родны кут. Заўсёды пяшчотна і радасна ўзгадваю вёску (аграгарадок) Крупава, што на Лідчыне. Тут прайшло маё дзяцінства, тут я скончыў Крупаўскую сярэднюю школу. Заўсёды, калі я пераступаю яе парог, то хваляванням няма мяжы. Тым больш, калі сам запрашаю ў яе ўтульныя сцены знакамітых асоб Беларусі, а менавіта тых, хто сёння стварае сучасную беларускую літаратуру, тых, чые імёны вядомы хоць знешне ў школьнай праграме, чые кнігі змяшчаюцца на бібліятэчных паліцах. Тады тут пануе сапраўднае свята, якое не часта бывае ў вясковых школах. Так, памятаю, у 2007 годзе тут, у школьных сценах па маёй ініцыятыве была сустрэча з галоўным рэдактарам дзіцячага беларускага часопіса “Вясёлка” Уладзімірам Ліпскім. Памятаю тут сустрэчу з Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. А на гэты раз я зноў зрабіў падарунак для роднай школы. Сюды завітаў вядомы пісьменнік, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп. Сустрэча адбылася з вучнямі і настаўнікамі ў школьным гістарычна-краязнаўчым музеі “Час. Падзеі. Людзі”, дзе асобна змяшчаецца экспазіцыя пра вядомага падарожніка, вучонага Ігнацыя Дамейку, які жыў у свой час непадалёку ад Крупава.

Затаіўшы дыханне вучні слухалі аповеды госця, баючыся ўпусціць цікавыя моманты з жыцця і творчасці пісьменніка. А паслухаць было што! Віктар Анатольевіч згадаў гіс-торыю напісання свайго першага верша, распавёў пра незабыўнае знаёмства з Вязынкай – малой радзімай Янкі Купалы, куды насіў вершы яшчэ хлапчуком з мэтай пазнаёміцца з вядомым класікам беларускай літаратуры, падзяліўся момантамі са сваіх прыгодніцкіх ўчынкаў, пра вучобу і працу ў выдавецтве. З задавальненнем адказаў на пытанні прысутных. І, безумоўна, зачытаў свае вершы. А найбольш актыўныя слухачы атрымалі на памяць кнігу “Пугачоўскі цырульнік” з аўтографам аўтара. Папоўніў фонды школьнага музея таксама асобнік гэтага выдання, а таксама памятны запіс у кнізе водгукаў. Напрыканцы, Віктар Анатольевіч завітаў у бібліятэку, што знаходзіцца ў будынку школы, пацікавіўся яе кніжным фондам. Вядома, значная частка кніг выходзіць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Потым госць наведаў літаратурны аддзел (дом Валянціна Таўлая) Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Пасля адбылася яшчэ адна сустрэча – у канферэнц-зале Лідскага замка.

Трэба нагадаць, што ў 2014 годзе паважаны пісьменнік быў таксама ў Лідскім замку, аб чым узгадаў у сваім дзённікавым рамане “Заўтра была адліга”. Пазней стала вядома, што пра сёлетнюю сустрэчу паэт таксама збіраецца занатаваць у сваіх чарговых мемуарах.

Алесь Хітрун,

былы выпускнік Крупаўскай сярэдняй школы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас