Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каляндар “Родны край”

Каляндар “Родны край”

12 снежня 2018, 07:59 Навіны 50
Каляндар “Родны край”

У Беларусі паспяхова прадаецца самы папулярны беларускі каляндар “Родны край”. У Лідзе першы завоз даўно разабралі. Завезлі зноў. Сёлета, нарэшце, не ўпаў наклад. Як і летась, выдадзена 4 000 асобнікаў. Мізэрная колькасць для ўсёй краіны, але на дварэ заканчваецца другое дзесяцігоддзе 21-га стагоддзя з яго абсалютна новай інфармацыйнай прасторай. І тое, што традыцыйны адрыўны каляндар усё-такі запатрабаваны, ёсць паказчыкам якасці выдання.

Сёлета выдаўцы выбралі асабліва цікавыя артыкулы пра нашу краіну Беларусь, а таксама матэрыялы, карысныя для прымянення ў паўсядзённым жыцці. Гартаючы старонкі выдання, можна даведацца пра старажытныя міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў, пра знаёмыя кожнаму з нас звычайныя прадметы, пра незвычайныя сучасныя музеі нашай краіны, пра рэчы і прадукты, якія вырабляюцца ў Беларусі, вядомыя далёка за яе межамі, пра славутыя мясціны нашай краіны і шмат іншага. Каляндар дапаможа вам прасачыць юбілейныя даты знакамітых людзей нашай краіны і нагадае вершы класікаў беларускай паэзіі.

У “гаспадарчай” частцы выдання вы знойдзеце каляндар збору лекавых траў і раслін на кожны месяц, парады па захаванні і ўмацоўванні здароўя, а таксама парады па вядзенні хатняй гаспадаркі, кулінарныя рэцэпты, лічыльнік калорый розных прадуктаў і многае іншае.

Спадзяёмся, што любімы каляндар дапаможа вам пражыць новы год дзень за днём насычана, цікава і з карысцю!

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас