Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зіма зацягнулася, або Непадцэнзурны фільм пра дажываньне ў Беларусі

Зіма зацягнулася, або Непадцэнзурны фільм пра дажываньне ў Беларусі

4 снежня 2018, 16:38 Грамадства, Культура, Мова 31
Зіма зацягнулася, або Непадцэнзурны фільм пра дажываньне ў Беларусі

Дакумэнтальны аповед пра старых, што на зіму пераяжджаюць у спэцыяльны дом сэзоннага пражываньня, каб дачакацца цеплыні і вярнуцца дахаты, у фільме «Перазімаваць» Эвы-Кацярыны Махавай абарочваецца прытчай аб старасьці, адзіноце і жыцьці, у прыватнасьці, жыцьці ў Беларусі.

Заняпалыя інтэр’еры вясковых хатак, дрэнна прыклееныя шпалеры, абы якая мэбля, чорна-белыя партрэты на сьценах, бульба ў мяхах — усё гэта старыя пакідаюць, каб перамясьціцца ў падрыхтаваны для іх дом з гарачай ежай і тэлевізарам. У мінулым у іх прымусовая праца ў Нямеччыне, запрэжаныя ў павозку яўрэі, пахаваньне дзяцей, а ў сучаснасьці — маўклівыя будні і расейскія тэлеканалы. Магчыма, гэтыя шпалеры будуць і ў нашай будучыні таксама.

 

«Перазімаваць» — той самы дакумэнтальны фільм з Нацыянальнага конкурсу «Лістапада», аўтары якога адмовіліся ад удзелу ў праграме і паказаў на пляцоўцы кінафэстывалю, даведаўшыся пра цэнзуру Міністэрства культуры.

Апавяданьне пра адно – да немагчымасьці цягучае, пустое і бязьдзейнае дажываньне

Вілейскі раён. Камэра пачынае сачыць за героямі з моманту, калі сваякі забіраюць і вязуць іх у дом сэзоннага пражываньня. Тут апынаецца некалькі жыхароў, у тым ліку тыя, хто сустракаецца ў гэтых сьценах не ўпершыню, а пры раставаньні выцірае сьлёзы. Некаторых у выніку забіраюць, нехта зьяўляецца новы, нехта вяртаецца дахаты, а нехта едзе ў дом для састарэлых, алё ўсё паўтарагадзіннае апавяданьне галоўным чынам пра адно — да немагчымасьці цягучае, пустое і бязьдзейнае дажываньне.

 

Глядзі больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас