Home
Выданні

Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы — беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект

Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы — беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект

Беларуска Таццяна Славінская, вядомая сваёй кніжнай інтэрнэт-крамай «Куфэрак дзіцячых кніг», абвясціла пра запуск новага літаратурнага праекта пад назвай Mainbooks.

«Куфэрку дзіцячых кніг» ужо амаль шэсць гадоў. За час яго існавання мне стала зразумела, што шэраг нашых сацыяльных напрамкаў трэба развіваць больш дэталёва», — патлумачыла Таццяна.

Mainbooks будзе арыентавацца на падлеткавую аўдыторыю і іх бацькоў.

«У рамках праекта мы робім відэа, у якіх расказваем пра тое, як з дапамогай сучаснай літаратуры можна зацікавіць дзяцей чытаннем, як можна выкарыстоўваць кнігі ў размове з падлеткамі на складаныя тэмы (гендар, людзі з асаблівасцямі развіцця, нетрадыцыйныя сям’і. Таксама мы пакажам, як сучасныя еўрапейскія тэксты могуць прымяняцца на курсах рэабілітацыі дзяцей і падлеткаў, якія апынуліся ў няпростых жыццёвых абставінах (булінг, гвалт, адзінота, непрыняцце аднагодкамі і бацькамі ды іншае)», — гаворыцца на старонцы праекта.

Глядзі больш

Previous article 18 топавых беларускіх дызайнераў ладзяць сваю «чорную пятніцу»
Next article Смак роднае мовы

Наша Слова

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215