Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Івацэвічах пачала працу мэблевая фабрыка, адкрытая нямецкім інвестарам

У Івацэвічах пачала працу мэблевая фабрыка, адкрытая нямецкім інвестарам

21 лістапада 2018, 12:39 Грамадства, Навіны 33
У Івацэвічах пачала працу мэблевая фабрыка, адкрытая нямецкім інвестарам

У Івацэвічах (Берасцейская вобласць) пачала працу мэблевая фабрыка, адкрытая нямецкім інвестарам, паведаміла прэс-служба канцэрна „Беллеспаперапрам”. Нямецкая кампанія „Паліпол Прадукцыёнс Фервальтунгс ГмбХ” раней падпісала інвестыцыйны дагавор з Беларуссю ў асобе канцэрна аб стварэнні новай вытворчасці мяккай мэблі. У планах кампаніі будаўніцтва фабрыкі з аб’ёмам вытворчасці да 2020 года 8,5 тыс. канап і да 2027 года — каля 27 тысяч адзінак мяккай мэблі. Чакаецца, што фабрыка размесціцца на тэрыторыі 50 тыс. кв. метраў і працаваць на ёй будзе не менш за 1,2 тыс. чалавек. Агульны аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 20 млн еўра. „Мэта праекта — развіццё апрацоўчай прамысловасці як прыярытэтнага віду дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый і аб’яднанне магчымасцяў па вытворчасці мэблі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пашырэнне рынкаў збыту”, — адзначылі ў прэс-службе. На арандаванай плошчы ў ААТ „Івацэвічдрэў” кампанія адкрыла першы цэх па вытворчасці канап. Ужо выпушчаны першыя ўзоры прадукцыі. Мэблю вырабляюць беларускія спецыялісты, якія прайшлі спецыяльнае навучанне на заводах „Паліпол Прадукцыёнс Фервальтунгс ГмбХ” у Польшчы. Да сакавіка 2019 года плануецца выпусціць каля 1 тысячы канап. Вырабленая мэбля будзе пастаўляцца на еўрапейскі рынак.

belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/u-ivatsevichakh-pachala-pratsu-meblevaya-fa/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Далучайцеся да нас