Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Мінску пройдзе гарадскі квэст да 100-годдзя БНР

У Мінску пройдзе гарадскі квэст да 100-годдзя БНР

15 лістапада 2018, 00:01 Грамадства, Культура, Навіны 33
У Мінску пройдзе гарадскі квэст да 100-годдзя БНР

Удзел у гульні, прысвечанай 100-годдзю БНР і абароне Вайсковых могілак, вольны, але патрэбная рэгістрацыя.

Гульня заснаваная на творах вядомага авантурыста, пісьменніка і шпіёна Сяргея Пясецкага.

У кантрабандыстаў пачынаецца залаты сезон. Яны любяць рызыку і пах ночы. Як ваўчыныя cцежкі пераплятуцца са шляхам заснавальнікаў Першай беларускай рэспублікі? Разгадка чакае вас у белым канверце.

Вы пройдзеце самымі цікавымі месцамі Мінска, адкрыеце процьму таямніц і спазнаеце душу кантрабандыста.

БНР, кантрабандысты… Як гэта звязана са сталічнымі Вайсковымі могілкамі? То даведаецеся, калі прыйдзеце 17 лістапада да Доміка РДСРП а 12 гадзіне.

Удзел у квэсце вольны, але абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

 

Хочаце ведаць больш? https://novychas.by/kultura/u-minsku-projdze-haradski-kvest-da-100-hoddzja-bnr?fbclid=IwAR2sLe2aTMZnUbWn7IzZ3jP33W5GuJ62ZP-HZSRpOtAtc-aeLScwgclTqdw

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас