Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прыняцце кадравых рашэнняў

Прыняцце кадравых рашэнняў

13 лістапада 2018, 18:48 Грамадства, Навіны 34
Прыняцце  кадравых рашэнняў

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Панамарова Аляксандра Леанідавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне;

Слуку Юрыя Алегавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Іярданскім Хашыміцкім Каралеўстве і Ліванскай Рэспубліцы;

Ржавусскага Андрэя Іосіфавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і па сумяшчальніцтве ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка;

Сямашку Уладзіміра Ілліча – Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным рэпрэзентантам Рэспублікі Беларусь пры Эканамічнай радзе СНД і пры АДКБ, адмысловым рэпрэзентантам Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнай супрацай у рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ;

Добрэга Кірыла Віктаравіча – намеснікам старшыні Найвысокай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:

Рабкаўца Івана Рыгоравіча – старшынём Пінскага гарвыканкама;

Быкава Алега Пятровіча – старшынём Шумілінскага райвыканкама;

Салаўя Генадзя Міхайлавіча – першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Бараноўскага Андрэя Анатолевіча – старшынём Кастрычніцкага райвыканкама;

Дзеркачова Юр’я Мікалаевіча – старшынём Чачэрскага райвыканкама;

Кароціна Мікалая Мікалаевіча – першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Наўныка Валера Мікалаевіча – рэктарам установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”;

Шэгідзевіча Арцёма Артуравіча – рэктарам установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі”;

Дразда Паўла Уладзіміравіча – генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага з’яднання электраэнергетыкі “Белэнерга”;

Лазарэвіч Надзеі Анатолеўны – генеральным дырэктарам ААТ “Кіроўная кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”;

Карчэўскай Наталлі Уладзіміраўны – першым намеснікам Міністра культуры;

Шарамецьева Сяргея Іванавіча – намеснікам Міністра культуры;

Шатраўка Валянціна Генадзевіча – першым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі;

Крэча Уладзіміра Іванавіча – намеснікам Міністра лясной гаспадаркі;

Селіверстава Юр’я Міхайлавіча – першым намеснікам Міністра фінансаў;

Белкаўца Андрэя Міхайлавіча – намеснікам Міністра фінансаў;

Чарвякова Аляксандра Віктаравіча – першым намеснікам Міністра эканомікі;

Ярашэвіча Змітра Віктаравіча – намеснікам Міністра эканомікі;

Рэентовіча Сяргея Віктаравіча – намеснікам Міністра энергетыкі;

Васільева Аляксандра Паўлавіча – чальцом Гомельскага аблвыканкама.

Пры ўзгадненні прызначэнняў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі Аляксандр Лукашэнка дэталёва цікавіўся сітуацыяй у тым ці іншым рэгіёне.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас