Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Андрэй Сідарэнка ўдала пачаў з менскім „Дынамам”

Андрэй Сідарэнка ўдала пачаў з менскім „Дынамам”

13 лістапада 2018, 13:04 Спорт 22
Андрэй Сідарэнка ўдала пачаў з менскім „Дынамам”

Новы трэнер менскага „Дынама” Андрэй Сідарэнка ўдала пачаў у чэмпіянаце Кантынентальнай Хакейнай Лігі. На сваім полі „зубры” 12 лістапада перамаглі расейскі чалябінскі „Трактар” – 3:1. На старце матчу „бела-блакітныя” двойчы святкавалі поспех – ужо на 43-й секундзе вызначыўся Сяргей Касціцын, а на 6-й хвіліне Дзмітрый Буйніцкі замацаваў перавагу гаспадароў лёду. У канцоўцы перыяду чалябінцы скарацілі розніцу ў ліку. На 38-й хвіліне Арцём Волкаў закінуў трэцюю шайбу менчукоў. У трэцім перыядзе галоў не было зафіксавана. Такім чынам „Дынама” дамаглося 7-й вікторыі ў чэмпіянаце – у яго зараз 18 ачкоў. „Зубры” пакуль на апошнім 12-ым месцы Заходняй канферэнцыі, але маюць на гульню менш, чым братыслаўскі „Слован” (20 ачкоў) і чарапавецкая „Северсталь” (19 пунктаў). Беларускае Радыё Рацыя 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sport/andrej-sidarenka-udala-pachau-z-menski/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Далучайцеся да нас