Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адкрыццё “МЕСЯЦА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”

Адкрыццё “МЕСЯЦА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”

9 лістапада 2018, 08:46 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны 21
Адкрыццё “МЕСЯЦА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”
 

Сябры,  9 лістапада – адкрыццё “МЕСЯЦА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”! 
Вельмі запрашаем! Уваход вольны!

9 лістапада (пятніца) а 17-ай гадзіне ў Доме Ваньковічаў (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) адбудзецца прэзентацыя перакладу другой часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца…”.
Раман выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута кнігі (Кракаў), пераклала твор на беларускую мову Марыя Пушкіна.

У размове пра жыццёвы шлях і значэнне творчасці Сяргея Пясецкага возьмуць удзел польскія і беларускія даследчыкі і літаратуразнаўцы – праф. Кшыштаф Палехоньскі (Вроцлаў), праф. Мікалай Іваноў (Аполе), к. ф. н. Таццяна Кабржыцкая і праф. Вячаслаў Рагойша (Мінск).

Прадстаўляць беларускамоўную версію рамана будуць перакладчыца Марыя Пушкіна і ініцыятар перакладу трылогіі на беларускую мову, перакладчык і журналіст Якуб Бернат.

Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0424
Адкрыццё “МЕСЯЦА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”
Выданні

Адкрыццё “МЕСЯЦА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”

9 лістапада 2018, 08:4623
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3621
Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой
Мова

Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой

28 чэрвеня 2019, 11:0621
Далучайцеся да нас