Home
Мова

Урад рыхтуе першы кодэкс законаў на дзвюх мовах

Урад рыхтуе першы кодэкс законаў на дзвюх мовах

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка выказаў спадзеў, што неўзабаве на разгляд Палаты прадстаўнікоў будзе пададзены праект Кодэксу законаў аб адукацыі.

– Міністэрства не з’яўляецца суб’ектам, які мае права самастойна ўносіць законапраекты ў Палату прадстаўнікоў. Гэта прэрагатыва Савета Міністраў. Адтуль нам ужо чатыры разы вярталі праект Кодэксу з рознымі заўвагамі. Але я спадзяюся, што на цяперашнюю сесію дакумент усё ж трапіць, – сказаў Карпенка.

Праект Кодэксу аб адукацыі падрыхтаваны як рабочы дакумент толькі на расейскай мове. Аднак міністр Карпенка некалькі разоў заяўляў, што канчатковы варыянт Кодэксу будзе перададзены для разгляду дэпутатам на дзвюх мовах: беларускай і расейскай.

Калі так атрымаецца і дэпутаты яго ўхваляць, то, паводле старшыні ТБМ дэпутата Алены Анісім, гэта будзе першы кодэкс, які Палата прадстаўнікоў за ўвесь час свайго існавання прыме на дзвюх мо-вах.

 

20 кастрычніка беларускія хрысціянскія дэмакраты паведамілі, што сумесна з Аленай Анісім ініцыююць прыняцце новага Закона аб адукацыі. Адно з найважнейшых палажэнняў законапраекту – рэальнае раўнапраўе беларускай і расейскай моваў у сферы адукацыі.

Альтэрнатыўны законапраект, на думку старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, можа паскорыць прыняцце Кодэксу аб адукацыі.

– Інфармацыя пра тое, што грамадскасць рыхтуе свой законапраект, на мой погляд, можа падварушыць чыноўнікаў. Не выключаю, што яны за тыдзень усё даробяць. Тут жа галоўнае, каб яно было на карысць, а не ў піку. Не пра суперніцтва ідзе гаворка, а пра якасць і пра справу, – сказала спадарыня Анісім.

Уладзімір Глод.

Радыё Свабода. 

Previous article Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе
Next article Жоўты пясочак у Магілеве

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515