Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

30 кастрычніка 2018, 13:18 Навука, ТБМ 100
Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

20 кастрычніка кіраўніцтва ТБМ і рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча завіталі ў Дзераўнянскую школу ў Стаўбцоўскім раёне. Мэтай гэтага мерапрыемства было пазнаёміцца з дзейнасцю школы з беларускай мовай навучання, а таксама ў межах профільнай арыентацыі распавесці пра дзейнасць прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” настаўнікам і вучням школы.

 

Дырэктар школы Шумчык Марыя Мар’янаўна правяла кароткі агляд па школе, падчас якога можна было заўважыць, што гэтая школа з’яўляецца эталонам установы адукацыі з беларускай мовай навучання. Інфармацыйнае  афармленне зроблена цалкам на беларускай мове, як і выкладанне ўсіх прадметаў. Акрамя таго, заўважана, што педагогі шмат намаганняў надаюць таксама пазакласнай дзейнасці, пацверджаннем чаго з’яўляецца музей “Літаратурная Стаўбцоўшчына”, дзе вучні годна расказалі пра пісьменнікаў-землякоў, праспявалі цудоўныя аўтарскія беларускія песні, паказалі ўрыўкі са спектакля па творы Генрыха Далідовіча. 

Падчас паседжання ў актавай зале школы старшыня ТБМ, дэпутат Алена Анісім, в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай і акадэмічнай працы Павел Церашковіч распавялі пра дзейнасць Універсітэта імя Ніла Гілевіча. У сваіх выступах яны закцэнтавалі ўвагу на адметнасці новастворанай установы адукацыі, распавялі пра сваё бачанне выкладання ў сучаснай ВНУ. У прысутных выклікала цікавасць інфармацыя пра запланаваныя спецыяльнасці, а таксама падрыхтоўчыя курсы, навучанне на якіх ужо пачалося. Адбылася зацікаўленая размова, старшакласнікі задавалі шмат пытанняў. У якасці зваротнай сувязі вучні запоўнілі прапанаваныя анкеты.

Наш кар.,

г. Стоўбцы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас