Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як насіць шырокія штаны восенню. Парады Vogue

Як насіць шырокія штаны восенню. Парады Vogue

26 кастрычніка 2018, 09:55 Культура 35
Як насіць шырокія штаны восенню. Парады Vogue

Шырокія штаны з летняга гардэроба перайшлі ў восеньскі і надзейна там атабарыліся. І хай дажджлівае надвор’е вас не палохае – такія штаны пэцкаюцца цалкам гэтак жа, як звыклыя абліпальныя і прамыя варыянты. А вось глядзяцца куды эфектней. Гераіні хронік стрытстайла даказваюць гэта на ўласным прыкладзе, апранаючы замест вузкіх джынсаў шырокія штаны з дэніму або камбінуючы шырокія клецістыя варыянты з футболкамі і ўтульнымі швэдрамі. Вось яшчэ некалькі парад, якія варта ўзяць на аловак гэтай восенню.

Шырокія штаны ў клеткуапранайце з пінжакамі ў тон і з простымі белымі цішоткамі. І не забудзьцеся пра сумку-пакет і лаканічны ланцужок на шыю.

Калі вам падабаюцца шырокія штаны з дэніму, выбірайце скарочаныя варыянты і насіце з брутальнымі чаравікамі. Каб не змерзнуць, накідвайце футра або неонавы пухавік.

Максімальна шырокія штаны выдатна будуць глядзецца з кедамі і красоўкамі, а каб крыху палепшыць асенне-зімовую шэрасць за акном, выбірайце штаны з яркімі ўстаўкамі ў духу пэчворк.

Яшчэ адна бяспройгрышная пара – шырокія штаны і кляцістая кашуля. Самы восеньскі і заўсёды актуальны тандэм. Накідвайце паліто аверсайз, кажух або ваксаваную парку, каб не змерзнуць, і атрымлівайце асалоду ад кампліментаў.

 

глядзі больш

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас