Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фундаментальная праца групы гісторыкаў

Фундаментальная праца групы гісторыкаў

9 кастрычніка 2018, 08:38 Выданні 30
Фундаментальная  праца групы гісторыкаў

Кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік інстытута гісторыі НАН Андрусь Унучак распавёў пра калектыўную працу “Грамадска – палітычнае жыццё  ў Беларусі ў 1772-1917 гг.”, якая выйшла ў 2018 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” да 100-годдзя БНР. Яна аднаўляе малавядомыя старонкі мінуўшчыны.

У кнігу ўвайшлі даследванні А.У. Унучака, І.Г. Гушчынскага, М.А. Сакаловай, А.М. Філатавай, С.А. Талмачовай і шэрагу іншых навукоўцаў. У кнізе прадстаўлены вынікі навуковага асэнсавання палітычнага становішча нашых зямель у перыяд з 1772 па 1917 год.

Андрэй Уладзіміравіч Унучак прааналізаваў развіццё беларускага народнага руху, яго арганізацыйныя структуры і ідэалогію на мяжы ХIX і XX стагоддзяў, зрабіў агляд польскага і яўрэйскага руху ў гэты перыяд.

– Наша кніга – калектыўная манаграфія, якая асвятляе асноўныя пытанні грамадска-палітычнага жыцця ў нашай краіне ў той час, калі мы не мелі сваёй дзяржаўнасці, але знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі, – адначыў А. Унучак. –  Даследчыкі з Акадэміі Навук і з БДУ прышлі да высновы, што галоўнай задачай грамадства беларуска-літоўскіх зямель у той час было вяртанне дзяржаўнасці ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Асноўнай мэтай Расійскай імперыі была ўніфікацыя з расійскімі губернямі. Нашы землі былі падзелены. Гэта прыводзіла да жорсткай канфрантацыі, якая пераходзіла ў паўстанні.

Праца складаецца з 6 раздзелаў, якія пісалі розныя людзі ў межах адной тэмы. Мы стваралі даследванне менавіта як агульную кніжку. Тэмы габрэйскага і польскага руху я даследваў у сувязі з беларускім грамадскім рухам. Наш беларускі нацыянальны рух не існаваў у вакууме, адначасова існаваў моцны польскі і габрэйскі рух. Таму з 2011 года я пачаў даследаваць іх ў адным кантэксце.

У пасляслоўі да кнігі аўтар зрабіў высновы: “У той момант, калі на тэрыторыі Беларусі былі пераможаны асноўныя элементы грамадска-палітычнага ладу былой Рэчы Паспалітай і грамадства краю было ўключана ў расійскія палітычныя працэсы, перад уладамі Расійскай імперыі паўстала “беларускае пытанне”, на якое ў рамках імперскай ідэалогіі не было адэкватнага адказу.

З’яўленне на гістарычнай авансцэне беларускага нацыянальнага руху было нечаканым і непажаданым для ўлад Расійскай імперыі, якія не прызнавалі самога факта існавання асобнага беларускага народа. Але, нягледзячы на гэта, лідары беларускага руху здолелі акумуляваць ідэю асобнасці краю ў палітычную ідэю стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, якая рэалізавалася ў ХХ стагоддзі.”  

Выданне можна набыць у менскай краме “Акадэмкніга”.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: Андрусь Унучак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0424
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5823
Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”
Мова

Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”

4 сакавіка 2019, 20:5721
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3620
Далучайцеся да нас