Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Універсітэт імя Ніла Гілевіча пачаў набор на падрыхтоўчыя курсы

Універсітэт імя Ніла Гілевіча пачаў набор на падрыхтоўчыя курсы

20 верасня 2018, 09:18 Навіны 26
Універсітэт імя Ніла Гілевіча пачаў набор на падрыхтоўчыя курсы

7-га верасня ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прайшло першае сумоўе з нагоды адкрыцця падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Арганізатары плануюць наладзіць падрыхтоўку навучэнцаў па прыкладна дзесяці дысцыплінах.

– Апроч непасрэдна навучання, плануем ладзіць серыю бясплатных майстар-класаў для ўсіх ахвотных, – кажа выканавец абавязкаў рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў, – Самі курсы яшчэ ў тым унікальныя, што яны прызначаны для ўсіх узростаў. Адзін такі кірунак – гэта падрыхтоўка дзяцей да ЦТ. І будуць спецыяльныя выкладчыкі, якія рыхтуюць. Другая катэгорыя – гэта студэнты, якія ўжо вучацца, але хочуць атрымаць дадатковыя веды па беларускай мове, па замежнай, па гісторыі. Трэцяя група – гэта ўсе астатнія. Гэта могуць быць і пенсіянеры, людзі сярэдняга веку. Яны будуць вывучаць у асноўным гісторыю Беларусі і беларускую мову.

 

Кошт курсаў складае 200 беларускіх рублёў, у якія закладзены 72 гадзіны заняткаў. Працягласць курсаў – тры ці шэсць месяцаў. Кожны студэнт можа выбраць ад адной да трох дысцыплін і сам размеркаваць гадзіны. Афіцыйны пачатак курсаў адбудзецца 24 верасня. Іх распачне майстар-клас Уладзіміра Арлова.

Алена Вільтоўская.

Беларускае Радыё Рацыя.

Менск.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас