• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 21 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
У Ракаве зайграў міжнародны фестываль

У Ракаве зайграў міжнародны фестываль

20 верасня 2018, 00:32 Культура 5
У Ракаве зайграў міжнародны фестываль

Чарговы раз “Ракаўскі фэст” сабраў розных прадстаўнікоў культур. 2 верасня ў невялікае мястэчка ўжо ў трэці раз з’ехаліся шматлікія музыкальныя і харэаграфічныя калектывы і выканаўцы з Беларусі, Польшчы і Літвы.

Урачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю культур адбылося пры ўдзеле паслоў адзначаных краін і вядомых кіраўнікоў і дзеячаў культуры Беларусі.

Праграма фестывалю была насычанай і разнастайнай. Кожны мог знайсці сабе занятак па інтарэсах і бавіць час з задавальненнем.

Як і ў былыя часы, на Ракаўскай плошчы разгарнуўся кірмаш – народныя ўмельцы і майстры прэзентавалі вырабы на розны густ.

На працягу дня была ўнікальная магчымасць пабываць на экскурсіі па старажытным мястэчку і пазнаёміцца з яго гістарычным мінулым, а па дарозе завітаць у касцёл Маці Божай Ружанцовай, Спаса-Праабражэнскую царкву і атрымаць асалоду ад духоўных спеваў  хора “Усіхсвятскі” і “Cantus Cordis”.

Тэатралізаваны квэст паводле кнігі Сяргея Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” дапамог акунуцца ў атмасферу мястэчка Ракаў 1930-х гадоў і прайсці сцежкамі кантрабандыстаў. А пераможцы квэсту атрымалі незвычайны падарунак – некалькі песень ад Піта Паўлава.

Упершыню на фестывалі былі арганізаваны нацыянальныя падворкі з прэзентацыяй традыцыйнай беларускай, польскай, яўрэйскай, літоўскай кухні.

І шмат-шмат іншага чакала жыхароў і гасцей Ракава: можна было паспяваць разам вядомыя песні краін-удзельніц фестывалю, паўдзельнічаць у майстар-класе па традыцыйных танцах, атрымаць свой партрэт ад мастака…

Усе гледачы і ўдзельнікі “Ракаўскага фэсту” атрымалі вялікае задавальненне ад выступлення музыкальных і харэаграфічных калектываў.

Фестываль праходзіць пры падтрымцы пасольства Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь. На святочнай сцэне можна было ўбачыць цэлае суквецце яўрэйскіх выканаўцаў. Яўрэйскі тан-цавальны калектыў “Гіль Захав” задаў пазітыўны настрой усёй публіцы, здзівіў сваёй эмацыянальнасцю і каларытам. Сваім дасканалым выступленнем і харызмай уразіў сямейны ан-самбль “Мішпаха”.

Госці фестывалю  былі ў захапленні ад выступлення калектываў з Польшчы і Літвы (“Majowy Kwiat”, “Va Bank”), якія прадставілі яркія і запамінальныя танцы, меладычныя песні.

Многім даспадобы прыйшлося выступленне гурта “Nevrida”. Творчасць фэнтэзі-фолк гурта – гэта эксперымент на тэму: “Што б было, калі б сярэдневяковыя менестрэлі вырашылі па-спрабаваць сябе ў якім-небудзь з сучасных музычных стыляў.”

Ракаўскія му-зыкальныя калекты-вы таксама падрыхтавалі арыгінальную праграму для жыхароў і гасцей фестывалю.

Жыццёвы за-пал, энергічнасць, ма-ладосць – вось што можна сказаць пра ракаўскі інструментальны ансамбль “Ars Longa”. Рэпертуар калектыва разнастайны і шырокі – вядомыя творы бе-ларускіх і замежных кампазітараў, іх крэатыўная апрацоўка і арыгінальная манера выканання.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспуб-лікі Беларусь фальклорны гурт “Гасцінец” пазнаёміў гасцей фестывалю з беларускай фа-льклорнай спадчынай. Аўтэнтычныя беларус-кія спевы, традыцыйныя танцы ў выкананні калектыва запалі ў душу, разбудзілі найлепшыя эмоцыі.

Хэдлайнерамі фестывалю сталі “Стары Ольса” (Беларусь) і “Kapela ze Wsi Warszawa” (Польшча).

З нецярпеннем усе чакалі наш беларускі знакаміты гурт “Стары Ольса” і яго непаўторнае выступленне, якое акунае ў атмасферу Сярэднявечча. Беларускія народныя балады, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу ў выкананні гурта ўсхвалявалі сэрцы гледачоў.

“Kapela ze Wsi Warszawa” – гэта легенда польскай фолк-сцэны, якая мае сусвет-ную вядомасць і найпрэстыжныя ўзнагароды. Гэта старажытная музыка рэгіёну Мазоўша, якая спалучае і элементы трансу з абрадаў вуду, і жорсткасць панк-року, і варыятыўнасць джазу, і душу блюзу.

 

Сціхлі музыка і спевы, развіталіся госці і ўдзельнікі фестывалю, і пасля яркага феерверка “Ракаўскі фэст” стаў паступова затухаць, каб у наступны раз загарэцца новымі фарбамі.

Лізавета Таўгень,

удзельніца

фестывалю.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0320
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5219
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту
Культура

У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

29 верасня 2020, 18:3517
Далучайцеся да нас