Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Факсімільнае ўзнаўленне каштоўнага рарытэту натхняе да навукі

Факсімільнае ўзнаўленне каштоўнага рарытэту натхняе да навукі

11 верасня 2018, 01:12 Культура, Навука 12
Факсімільнае ўзнаўленне каштоўнага рарытэту натхняе да навукі

Напярэдадні новага навучальнага года ў Нацыянальнай бібліятэцы святочна адзначылі выпуск факсімільнага ўзнаўлення першага беларускага Буквара. Кніга выйшла ў трох тамах (арыгінал, даследванне, пераклад) накладам 1000 асобнікаў. Яна паступіць ва ўсе рэгіянальныя і ўніверсітэцкія бібліятэкі краіны. Калектыў аўтараў узначаліў кандыдат культуралогіі Алесь Суша. Над дызайнам рупіўся Канстанцін Вашчанка. Том даследванняў уключае кнігазнаўчыя артыкулы Алены Дзянісавай, Юрыя Казакова, Вольгі Праскаловіч, Рэнэ Сатэрлі, Галіны Ціванавай.

Гэта другі значны асветніцкі праект пасля факсімільнага ўзнаўлення Бібліі Францішка Скарыны, рэалізаванага ў 2017 годзе, які мае духоўныя і патрыятычныя мэты: сведчыць пра глыбокія культурныя традыцыі і традыцыі веры.

– Мы завяршылі даследчы гуманітарны праект, які доўжыўся тры гады. Ён ажыццяўляўся сумесна з такімі партнёрамі, як Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, ” Белінвестбанк”, пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі. Плённая і цесная праца ішла разам з брытанскімі спецыялістамі  і з Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў. У даследванні бралі ўдзел гісторыкі, філолагі, – сказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі А.А. Суша.

– Выданне каштоўна, як грунтоўнае навуковае вывучэнне кніжнай культуры, – адзначыла  Валянціна Гінчук.- А таксама як методыка выкладання азбукі ў ХVII cтагоддзі.

– Буквар – для кожнага кніга святая, бо з яе пачынаецца знаёмства дзіцяці з навукай. Гэта кніга тым больш святая, бо яна дайшла да нас з ХVII cтагоддзя, яе выдалі браты кіновіі Віленскай – манастыра Святога Духа, які быў каардынацый-ным цэнтрам адукацыйнай дзейнасці.  Гэта не проста падручнік, які дапамагае  навучыцца чытаць, але і падказка, як трэба жыць.

Буквар уключае Сімвал веры, малітвы, нагадвае пра сем справаў міласэрнасці: галоднага накарміць, засмяглага напаіць, вязня выкупіць, хворага наведаць, падарожніка прыняць, памерлага пахаваць. У кнізе шмат тэкстаў, арыентаваных на юнакоў, на маладых людзей.

У вывучэнні старажытнага тэкста дапамаглі даследчыкі з Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Прафесар Джым Дынглі паспрыяў, каб супрацоўнікі прыватнай бібліятэкі карпарацыі юрыстаў  Мідл Тэмпл у Лондане прадаставілі доступ да арыгінала. Дзякуючы падтрымцы МАБ была зроблена лічбавая копія гэтага выдання.

Даследчы артыкул спадара Алеся Сушы захапляе дэталёвымі звесткамі пра аўтара старажытнага Буквара – Мялеція Сматрыцкага, вядомага грамадскага і царкоўнага дзеяча. Ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў брацкай школе пры манастыры і вучыў многіх прадстаўнікоў шляхецкіх радоў на Беларусі. Да Буквара меў дачыненне  і Лявонці Карповіч. Ён  таксама займаўся практыкай выкладання, кіраваў брацкай школай, якая выдала кнігу, ён правёў трансфармацыю манастыра Святога Духа ў кіновію. Выпуск Буквара ў 1618 годзе паўплываў на шырокія слаі свецкага грамадства. Далейшыя выпускі ў Куцейне, Супраслі, Магілёве перанялі назву, змест, струк-туру выдання. У канцы ХVII стагоддзя  на Беларусі выйшла больш буквароў, чым на тэрыторыі Украіны і Расіі разам.

Крыніцай інфармацыі для навуковых пошукаў служылі ўкраінскія, польскія і нямецкія даследванні мінулага стагоддзя. Спадар Алесь Суша  з захапленнем працуе  і далей над гісторыяй беларускіх буквароў ад старажытнасці да нашых дзён  і натхняе сваім прыкладам.

Мерапрыемства стала своеасаблівым дабраславеннем для дзетак, якія ідуць у першы клас. Яны атрымалі асобнікі Буквара з рук дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рамана Сцяпанавіча Матульскага і прадстаўнікоў банкаў, які фундавалі выданне. Факсімільнае ўзнаўленне Буквара прэзентавалася і на Дні пісьменства 2 верасня. Наступнай важнай падзеяй асветніцкай установы стане  Міжнародны біблейскі праект 20 верасня.

 

 

 

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. А. А. Суша;
  2. Раман Сцяпанавіч Матульскі;
  3. Дзеці атрымліваюць Буквар у падарунак;
  4. Факсімільнае ўзнаўленне.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5421
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара
Грамадства

На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара

20 мая 2021, 00:3716
Далучайцеся да нас