Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Масквічка ў цэнтры Слоніма спявала па-беларуску

Масквічка ў цэнтры Слоніма спявала па-беларуску

24 жніўня 2018, 20:41 Культура, ТБМ 42
Масквічка ў цэнтры Слоніма спявала па-беларуску

Шыкоўны канцэрт адбыўся ў цэнтры Слоніма каля драмтэатра. Маскоўская спявачка Міла Ражкова бясплатна спявала для слонімцаў песні на беларускай мове. Сваё выступленне спявачка пачала з паланэза Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай” на словы беларускага паэта Сержука Сокалава-Воюша. Спявачка  выканала шмат іншых песень беларускіх аўтараў, а таксама беларускія народныя песні. Спявала Міла Ражкова і па-грузінску, і на іншых мовах. Рускамоўныя песні гучалі ў перакладзе на беларускую мову гарадзенскай паэткі Алы Петрушкевіч. Уся канцэртная праграма спявачкі называлася “Беларускі альбом”.

Выступленне Мілы Ражковай арганізавала Слонімская галерэя АртБуш, ТБМ і Упраўленне культуры Слонімскага райвыканкама.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас