Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фотасесія з першадрукаром

Фотасесія з першадрукаром

23 жніўня 2018, 23:51 Культура, Мова, ТБМ 20
Фотасесія з першадрукаром

Скарынаўскі леташні год, хоць і мінуў, але запомніўся шматлікімі акцыямі, выставамі, публікацыямі. Юбілейная дата 500-годдзя з часу выхаду ў свет скарынаўскай “Бібліі” на старабеларускай мове адзначалася не толькі ў Беларусі. 6 жніўня стала святам беларускага першадрукарства ва ўсім свеце, найперш у чэшскай Празе, месцы выдання вялікай кнігі.

Нясвіж да гэтага свята мае крэўную гістарычную прыналежнасць. У сярэдзіне ХVI стагоддзя ў горадзе працавала друкарня Сымона Буднага – асветніка, філосафа, выдаўца, паслядоўніка Францішка Скарыны на Беларусі.

На прапанову  ўшанаваць 6 жніўня як дзень беларускага першадруку ахвотна адгукнуліся ў дзіцячым садку № 4.  Ранічкай сустракалі ўсіх  народнай загадкай: “Белае поле, чорнае семя; хто яго сее, той разумнее”.  Выхавацелі расказвалі маленькім пра рукапісныя ды друкаваныя кнігі. Асобныя групы наведаліся да помніка нясвіжскаму першадрукару. Калі ж вечарам бацькі забіралі маленькіх з садка,  то кіравалі не дадому, а зноў жа да помніка, каб зладзіць там сямейную фотасесію “Мы і Будны”, “Я і Будны”.

Крыху здзіўленыя гараджане  і заезджыя турысты пазіралі на тое, як маленькія клалі на подыум букецікі кветак, артыстычна пазіравалі з “фаліянтамі” буквароў ды сваіх любімых кніжак. А то і проста гулялі, забаўляліся на прасторным пляцы перад помнікам. Адным словам, у дзіцячым садку № 4 зрабілі ўсё, каб вялікі дзень у гісторыі беларускай мовы і кнігадрукавання не прайшоў будзённа і незаўважна, а напоўніўся святочнымі фарбамі і каларытам.

Хочацца верыць, што сёлетні добры прыклад не застанецца эпізадычна адзінкавым, а ў наступным годзе прымножыцца энтузіязмам іншых адукацыйна-культурных асяродкаў, што вядомы афарызм “Мы нашчадкі Скарыны” напоўніцца дзейнай канкрэтыкай ушанавальнага святкавання.

Акцыя атрымалася нечакана шматлюднай – бацькі, дзеці, выпадковыя мінакі, турысты. На фотаконкурс адпраўлена 34 фотаздымкі. А  перамаглі ўсе: у добрай справе няма лепшых і горшых. 

Старшыня Нясвіжскай арганізацыі ТБМ

Наталля Плакса.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас