Home
Спорт

Зборная Францыі выйграла Чэмпіянат свету па футболе

Зборная Францыі выйграла Чэмпіянат свету па футболе
Sputnik / Антон Денисов

Французскія футбалісты сталі двухразовымі чэмпіёнамі свету.

Зборная Францыі абыграла каманду Харватыі і стала чэмпіёнам свету па футболе.

Яркі, напружаны і відовішчны паядынак адбыўся ў нядзелю на стадыёне “Лужнікі” ў Маскве.

Зборная Францыі стала чэмпіёнам свету ў другі раз у гісторыі. У мінулы — французы перамаглі ў фінале ЧС у 1998 годзе.

Каманда Францыі адкрыла лік на 18-й хвіліне першага тайма дзякуючы аўтаголу Марыё Манджукіча, праз дзесяць хвілін Іван Перышыч зраўняў лік.

Аднак на 38-й хвіліне французы дзякуючы пенальці, рэалізаванаму Антуанам Грызманам, выйшлі наперад. Першы тайм завяршыўся з лікам 2:1.

У другім тайме галы ў вароты Харватыі забілі Поль Пагба (на 59-й хвіліне) і Кіліан Мбапэ (на 65-й).

Нападаючы зборнай Харватыі Марыё Манджукіч вызначыўся голам на 69-й хвіліне сустрэчы. Аднак больш харватам не ўдалося забіць.

У выніку матч завяршыўся з лікам 4:2 на карысць французаў.

Такім чынам, зборная Харватыі заняла другое месца на ЧС, на трэцім размясцілася каманда Бельгіі.

Раней лепшым вынікам харватаў на ЧС было трэцяе месца ў 1998 годзе.

Крынiца: sputnik.by

Next article У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

anton

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016