У Палацы культуры горада Ліды прайшоў марафон выступленняў калектываў Лідскага раёна на пацверджанне званняў “Народны” і “Узорны”!
Першай на сцэну выйшла ўзорная студыя эстраднай песні “Дамінанта” ДУА “Гімназія №1 г. Ліды”, кіраўнік – Піваварчык Галіна Андрэеўна. Дзеці запалілі залу сваёй энергіяй!

smart

smart

smart
Творчы іспыт працягнуў “Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” (філіял “Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”). Кіраўнік – Андрэй Антонавіч Колышка.



Выступленне гэтага калектыва – гэта заўсёды сапраўднае свята народнай музыкі! Забіяцкія мелодыі, майстэрскае валоданне інструментамі і невычэрпная энергія артыстаў не пакінулі абыякавымі ні гледачоў, ні экспертную камісію. “Гудскі гармонік” працягвае слаўныя традыцыі музычнай спадчыны Лідчыны, зараджаючы ўсіх вакол выдатным настроем!
Эстафету выступаў на пацверджанне звання “Народны” прыняў Народны ансамбль побытавых інструментаў “Каханачка” (філіял “Мажэйкаўскі клуб-бібліятэка” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”). Кіраўнік калектыва – Людміла Уладзіславаўна Масевіч.


“Каханачка” – гэта заўсёды самабытнасць, шчырасць і дзіўнае гучанне звыклых рэчаў, якія ў руках майстроў ператвараюцца ў сапраўдныя музычныя прылады. Калектыў клапатліва захоўвае традыцыі і кожны раз дзівіць гледачоў сваім каларытам і запалам!
На сцэне Палаца культуры горада Ліды ў рамках пацверджання звання “Народны” выступіў “Народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў” (філіял “Бердаўскі культурна-досугавы цэнтр” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”). Кіраўнік – Аляксандр Генадзевіч Парфенчык.



Сямейная творчасць заўсёды валодае адмысловай сілай і шчырасцю. Ансамбль Парфенчыкаў – гэта яркі прыклад таго, як любоў да музыкі аб’ядноўвае пакаленні, беражна захоўваючы культурную спадчыну нашага краю. Выступленне калектыва стала сапраўдным упрыгожваннем дня!
Творчую эстафету падхапіў Народны вакальны ансамбль “Святліца” (філіял “Дзітвянскага Дома культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”). Кіраўнік – Таццяна Мар’янаўна Каплун.



“Святліца” зноў пацвердзіла, што песня – гэта жывая нітка, якая злучае пакаленні. Чыстыя галасы, суладнае гучанне і шчырасць выканання скарылі залу. Кожны выступ ансамбля напоўнены глыбокай любоўю да народнай песні і родных вытокаў. Брава артыстам за майстэрства і захаванне песенных традыцый! Беражна захоўваемы культурную спадчыну!
ТК “Культура Лідчыны”.

