Пра гэта паведамілі на брыфінгу, які адбыўся ў агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”.
У жыхароў і гасцей вобласці з’явіцца магчымасць прагуляцца па вуліцы, дзе час спыніўся на мяжы XIX і XX стагоддзяў, наведаць адну з першых беларускіх друкарань, лячэбны кабінет і краму аптэкара. І гэта стане рэальнасцю!
На тэрыторыі АТК “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” ўжо вядуцца працы па будаўніцтве культурна-гістарычнага парку “Стары горад”.




Што ж там з’явіцца?
– 10 гістарычных дамоў, якія адлюстроўваюць дух Гародні канца XIX – пачатку XX стагоддзя.
– Друкарня. Нагадаем, менавіта ў Гародні адкрылася адна з першых друкарань на тэрыторыі Беларусі, а “Газета Гарадзенская” стала першым перыядычным выданнем.
– Лячэбны кабінет і крама аптэкара. Бо менавіта ў Гародні была заснавана першая медыцынская акадэмія.
– Тры нацыянальныя хаткі, чыгуначны вакзал, палата мер і вагаў, рыцарская школа, гандлёвыя рады і пляц, фотаатэлье, банк, кінатэатр, карчма, этнаграфічны комплекс, новая ўваходная група і кавярня з дэгустацыяй страў беларускай кухні.
“Старыя горад” прапануе наведвальнікам разнастайны і насычаны вольны час, зробіць прастору прывабнай у любую пару года. Створыць атмасферу, якая падахвочвае вяртацца сюды зноў і зноў.
ТК “Культура Лідчыны”.

