Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Ліды ў вялікае мастацтва (80-гадоў доктару мастацтвазнаўства Р.Б. Смольскаму)

З Ліды ў вялікае мастацтва (80-гадоў доктару мастацтвазнаўства Р.Б. Смольскаму)

18 красавіка 2026, 08:47 Культура 10
З Ліды ў вялікае мастацтва (80-гадоў доктару мастацтвазнаўства Р.Б. Смольскаму)

СМОЛЬСКІ Рычард Баляслававіч нарадзіўся ў Лідзе 3.04.1946 г. Беларускі тэатразнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўчых навук (1991), прафесар (1999). Старшыня Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў. Рэктар Беларускай Акадэміі Мастацтваў.

Яго творчы шлях быў нялёгкі. Рычард Смольскі паспытаў свае сілы і як пісьменнік, і як драматург, і як рэжысёр.

Першы паэтычны твор Р. Смольскага з’явіўся ў школьнай насценгазеце, калі аўтар вучыўся ў 6-м класе. Затым ён спрабаваў іграць у школе розныя сцэнкі. Папова Надзея Іванаўна, якая вучыла Рычарда ўспамінае: “Мы ў клубе чыгуначнікаў ставілі спектакль пра Ламаносава, і Рычард так добра сыграў, што такога ад яго ніхто не чакаў.” Напэўна гэтая першая тэатральная спроба адыграла значную ролю ў яго жыцці.

Пасля заканчэння школы Рычард Смольскі прымаў удзел у спектаклі гарадскога Дома культуры “Над хвалямі Серабранкі”, які быў паказаны не толькі перад гледачамі Ліды, а, нават, у Менску.

“Добры хлопчык, добра чытаў, актыўна ўдзельнічаў у самадзейнасці, прасіў парады, куды лепш пайсці вучыцца: на гістарычны факультэт ці ў тэатральны інстытут”, – так успамінае пра свайго вучня заслужаная настаўніца Беларусі Алена Генрыхаўна Бузава.

Пайшоў у Беларускі тэатральна – мастацкі, дзе і пачаў цікавіцца тэатразнаўствам. Пасля заканчэння інстытута (1970) працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”, спачатку асістэнтам рэжысёра па рэквізіту, затым асістэнтам па рабоце з акторамі, пасля другім рэжысёрам-пастаноўшчыкам трупы.

Быў прызваны ў войска. Служыў у Куйбышаве ў акруговай газеце, там пачаў пісаць пра Куйбышаўскі тэатр імя Горкага.

Пасля службы вярнуўся на “Беларусьфільм” на пасаду рэдактара творчага аб’яднання “Летапіс”. Стаў аўтарам навукова-папулярнага кіначасопіса “Сельская гаспадарка Беларусі”.

Затым скончыў аспірантуру, абараніў кандыда-цкую і доктарскую дысертацыі, тэмай якіх была тэатральная дзейнасць.

З 1976 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 1988 заг. аддзела), адначасова з 1997 рэктар Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Даследуе праблемы рэжысуры, акцёрскай творчасці, сцэнічнай героікі, рускай тэатральнай культуры на Беларусі. Аўтар кніг: “На сцене – бессмертие подвига”, Мінск, 1982; “Пазначана часам. Пошукі сучаснай беларускай рэжысуры”, Мiнск “Навука і тэхнiка”, 1984; “Грядущим в наследство. Тема ВОВ в белорусском театре 80-х годов”, Мінск, “Навука і тэхніка”, 1986; “Театр и жизнь. Некоторые проблемы театрального процесса в Белоруссии 70-80-х годов” (адзін з аўтараў), Мінск, “Навука і тэхніка”, 1989; “Стварэнне лёсу: Гістарычная і героіка-рэвалюцыйная тэма ў тэатрах Беларусі 70-80-х гг.” (1987), “Тэатр у прасторы і часе”, Мiнск, “Мастацкая літаратура”, 1998; “На скрыжаваннi. Тэатр у працэссах станаўлення і развiцця гiстарычнай і нацыянальнай свядомасцi беларусаў”, Мiнск, “Беларуская навука”, 1999. “Рэха мінулага: Тэатразнаўчыя эцюды аб беларускай культуры XX ст.” (2000); раздзелаў “Гісторыі беларускага тэатра” (т. 2-3, 1985-87); п’ес (з Ю. Сохарам) “Разбег” (1974), “Выкупленне” (1976), “Не толькі пра каханне” (паст. 1978); радыёп’есы “Лёс, які мы выбіраем” (паст. 1986); сцэнарыяў дакумент. фільмаў “Марыя” (1975); “Праз усё жыццё” (1978, пра Е. Міровіча), “Уладзіслаў Галубок” (1982); “Жыццё кліча” (1984, пра У. Крыловіча), “Антракт” (1992, пра М. Яроменку; з В. Навуменкам). Адрэдагаваў зборнік “Сучасная беларуская рэжысура. Пошукі мастацкай адметнасці ў кантэксце традыцый еўрапейскага тэатра.” (Мінск, 1998), “Гісторыя тэатра Беларусі ХХ-ХХІ стагоддзя” (Мінск. Вышэйшая школа, 2020).

Але свой першы артыкул “Героі жывуць вечна” надрукаваў усё-такі ў лідскай газеце “Уперад” у далёкім ужо 1965 годзе.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў

26 кастрычніка 2021, 07:3517
Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку
Грамадства

Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку

22 студзеня 2019, 09:4717
У Гродне ўпершыню пакажуць фільм «Хаціка» ў беларускай агучцы
Грамадства

У Гродне ўпершыню пакажуць фільм «Хаціка» ў беларускай агучцы

26 ліпеня 2019, 17:4616
Далучайцеся да нас