Home
Культура

XXXII абласны адкрыты конкурс імя К. Горскага, г. Ліда

XXXII абласны адкрыты конкурс імя К. Горскага, г. Ліда

З 1 па 3 красавіка ў Лідзе праходзіў XXXII Абласны адкрыты конкурс імя К. Горскага.

З гонарам паведамляем, што выхаванцы Дзітвянскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў годна прадставілі школу  і заваявалі прызавыя месцы:

Аляксандра Агурцова – Дыплом Лаўрэата III ступені;

Анастасія Крыпец – Дыплом Лаўрэата II ступені.

Ганаровай граматай за высокае педагагічнае майстэрства ўзнагароджана Алена Казіміраўна Дукі – настаўнік, чые веды, цярпенне і адданасць прафесіі дапамагаюць юным талентам раскрываць свой патэнцыял і скараць конкурсныя вяршыні.

ДУА “Першамайская ДМШМ” таксама віншуе пераможцаў!

Марыя Тыранава – Лаўрэат ІІІ ступені. Настаўнік Дукі Марыя Чаславаўна і канцэрт-майстар Аляксандрава Дар’я Сяргееўна ўзнагароджаны граматамі!

Юры Пашнік  – Дыпламант І ступені. Настаўнік Ягелавічэне Ірына Віктараўна

Жадаем новых творчых знаходак, натхнення, прафесійных поспехаў, новых перамог і дасягненняў!

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Previous article Памёр Анатоль Верабей - даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча
Next article Час для ўтульных навін

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415