Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Велікодны смак ад Лідскага хлебазавода

Велікодны смак ад Лідскага хлебазавода

18 красавіка 2026, 08:15 Грамадства 20
Велікодны смак ад Лідскага хлебазавода

Каб да Вялікадня пацешыць родных смачнай, святочна ўпрыгожанай выпечкай, гаспадыням звычайна патрабуецца нямала часу і высілкаў. Але ў імклівым віры сучаснага жыцця не заўсёды атрымліваецца надаць гатаванню належную ўвагу. Менавіта тут на дапамогу пры-ходзяць прафесіяналы – пекары і кандытары філіяла “Лідскі хлебазавод” ААТ “Гроднахлебпрам”.

У гэтую нядзелю католікі святкавалі светлае свята – Вялікдзень. Як і штогод да гэтай падзеі грунтоўна рыхтаваліся на Лідскім хлебазаводзе, выпускаючы шырокі асартымент святочнай прадукцыі. Сёлета працаўнікі прадпрыемства спяклі больш за 9 тон вырабаў з велікоднай тэматыкай, уключаючы бента-тарты, падарункавыя наборы, мучныя ласункі і, вядома ж, кулічы, а таксама мноства іншых найменняў.

А перад Вялікаднем па традыцыі, якая склалася на прадпрыемстве, на Лідскім хлебазаводзе прайшоў абрад асвячэння велікоднай прадукцыі.

Абрад асвячэння правёў пробашч касцёла Узнясення Святога Крыжа ў горадзе Лідзе Віталь Сідарко: ён узнёс малітву і акрапіў святой вадой вырабы Лідскага хлебазавода, якія паступілі да сваіх пакупнікоў з прылаўкаў крам.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас