Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр прафесар Георгій Галенчанка – гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя

Памёр прафесар Георгій Галенчанка – гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя

21 сакавіка 2026, 08:25 Гісторыя і краязнаўства 30
Памёр прафесар Георгій Галенчанка – гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя

Ён нарадзіўся ў расійскім Петразаводску ў яўрэйска-ўкраінскай сям’і, але з дзяцінства жыў у Менску. Тут вывучыў мову, тут палюбіў беларускую культуру.

Георгій Галенчанка нарадзіўся 28 лютага 1936 года ў Петразаводску (Карэлія). Георгій Якаўлевіч быў гісторыкам з сусветным іменем, паважаным сярод усёй кнігазнаўчай супольнасці.

Гэта Галенчанка вярнуў Скарыну сапраўднае імя: ён знайшоў дакумент, які паказвае, што насамрэч “Георгіус” – не другое імя друкара, а прыкрая памылка, дапушчаная перапісчыкам у копіі дакумента: замест “выдатнага” – “egregius” – Францыск Скарына стаў “georgius’ам”.

Расійскім гісторыкам хапіла гэтага, каб сцвярджаць пра прыналежнасць Скарыны да праваслаўнага свету. У той час як Скарына быў у сучасным разуменні чалавекам Сусвету: друкаваў Біблію для усяго “народу руськага” ў ВКЛ, а не для пэўнай канфесіі.

Маштабнай працай Галенчанкі стала факсімільнае выданне Бібліі Скарыны – славуты вялікафарматны трохтомнік у чырвонай вокладцы, аднагодак беларускай незалежнасці. Галенчанка разам з фатографам ездзіў па свеце і адшукваў кнігу за кнігай, каб урэшце выдаць для беларусаў поўны камплект.

Галенчанка скончыў гістфак БДУ і аспірантуру Гісторыка-архіўнага інстытута ў Маскве. Толькі ў цэнтры савецкай краіны ў той час можна было абараніць настолькі культуралагічную і настолькі беларусацэнтрычную дысертацыю – “Гісторыя беларускага кнігадрукавання XVI-XVIII стагоддзяў”.

Галенчанка першы адкрыў для шырэйшага кола чытачоў кнігі, выдадзеныя на беларускіх землях у першыя стагоддзі існавання кнігадрукавання.

У каталозе “Кніга Беларусі 1517-1917” ён даў не толькі падрабязна апісанне ўсіх кніг, але і выклаў іх змест, што было смелым крокам у тагачаснай савецкай Беларусі – усе ж старадрукаваныя кнігі былі рэлігійнымі.

Арганізатар беларускай навукі, спецыяліст па гістарычных крыніцах, ад якіх у сваіх даследаваннях не адыходзіў ні на крок. І ў савецкі час, і ў незалежнай Беларусі аб’ектыўнасць – асноўны арыенцір у яго работах.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3420
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1418
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас