Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя зборніка “Беларускія паданні”

Прэзентацыя зборніка “Беларускія паданні”

14 сакавіка 2026, 18:53 Выданні 31

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў Доме Валянціна Таўлая адбылася прэзентацыя зборніка “Беларускія па-данні”, сабраныя Уладзіславам Вярыгам у ваколіцах Новага Двара і Астрыны Лідскага павета ў 1884 годзе. Гэты збор народных твораў быў апублікаваны ў Львове ў 1889 годзе. А знойдзены быў у наш час – у 2022 годзе лідскім краязнаўцам Леанідам Лаўрэшам. Тэксты былі апрацаваны навуковым супрацоўнікам Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесем Хітруном у 2025 годзе. Прадмову да зборніка напісаў Ян Карловіч у Варшаве 31 снежня 1887 года, а пераклаў яе лідскі краязнавец і пісьменнік Станіслаў Суднік у Лідзе 27 жніўня 2025 года. Выдала кнігу ПУП “Пружмень” у 2025 годзе, рэдактар выдання Станіслаў Суднік. І вось 22 лютага 2026 года адбылася прэзентацыя. Доўгі шлях быў пракладзены да сучаснага чытача. Справа зроблена.

Кніга падзелена на дзве часткі. Першая – на мове арыгінала, другая апрацавана на сучасную беларускую мову. 23 казкі. Яны бытуюць па ўсёй Беларусі і нават за межамі, некаторыя ўжо маюць варыяцыі. А хто не ведае казку “Курачка і пеўнік”! Яна ж з Лідскага павета!

Напрыклад, казка “Верабей” пазней друкавалася пад назвай “Верабейчык” у царкоўным, культурна-асветніцкім часопісе “Снапок” у чэрвені 1937 года і таксама пазначана, што запісана на Лідчыне. Гэтая ж казка вядома сучаснаму чытачу пад назвай “Былінка і верабей”. Яе ўжо ведаюць дзеці з пачатковых класаў і дзіцячых садкоў горада Ліда. Яны прыходзяць на тэатралізаваную інтэрактыўную экскурсію “Дружнай сямейкай да Верабейкі”, якая арганізавана ў Доме Валянціна Таўлая, дзе падчас іншых забаваў гэты твор абыгрываецца, дзеці становяцца героямі народнага твора.

Трэба зазначыць, што Нацыянальны банк Беларусі ў 2025 годзе выдаў дзве манеты “Былінка і верабей “.

Адным словам, Лідскі край зноў на вышыні!

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў
літаратура

Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

24 жніўня 2023, 07:5914
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

13 снежня 2025, 22:3614
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2513
Далучайцеся да нас