Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб даведацца нешта новае пра беларускую культуру і мову, паглядзець на сябе збоку, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці.


20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у Лідскай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы прайшла 19-я Агульнанацыянальная дыктоўка. Удзел у ёй прынялі першы сакратар Лідскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Міхаловіч Вольга Уладзіміраўна, члены БРСМ, бібліятэкары, краязнаўцы, а таксама чытачы.



У Год беларускай жанчыны невыпадкова тэкстам для напісання было абрана “Вяртанне на Радзіму”, прысвечанае Рагнедзе – адной з найбольш значных жанчын у гісторыі Беларусі, князёўне Полацка, дачцэ князя Рагвалода, і жонцы Уладзіміра. З дыктоўкай ўсе справіліся выдатна і добра, як прысутныя госці, так і супрацоўнікі бібліятэкі. Сёння яшчэ раз атрымалася пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім усе павінны ганарыцца і які павінны шанаваць.
ТК “Культура Лідчыны”.

