Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Чарговая гісторыя, сабраная па дробках”

“Чарговая гісторыя, сабраная па дробках”

8 студзеня 2026, 18:08 літаратура 56
“Чарговая гісторыя, сабраная па дробках”

Сустрэча з лідскім пісьменнікам

Лідскія літаратары – частыя госці ў бібліятэцы сярэдняй школы №11 г. Ліды. Напярэдадні святаў на чарговую сустрэчу з вучнямі дзявятага чыгуначнага класа ў літаратурную гасцёўню завітаў пісьменнік і адзін з самых таленавітых даследчыкаў гісторыі нашага горада, выпускнік нашай школы Леанід Лаўрэш. Менавіта яго намаганнямі адноўлены многія важныя старонкі мінулага Ліды і Лідчыны.

На гэты раз Л. Лаўрэш  прадставіў свае новыя кнігі: “Гісторык Юстын Нарбут”, “Выхаванкі князёў Чартарыйскіх з-пад Ліды”, “Лідскі замак. Кароткая гісторыя” і ўласны пераклад кнігі Ігната Ходзькі “Баруны”.

Зразумела, што найбольш увагі было нададзена кароткай гісторыі пра Лідскі замак. Тут і пачаткі Ліды, і пачаткі Лідскага замка, лёс замка ў розныя стагоддзі, рэканструкцыі замка ў розныя часы і, вядома, самыя галоўныя легенды пра замак, надрукаваныя ў свой час лепшым знаўцам лідскай гісторыі ХХ стагоддзя Міхалам Шымялевічам.

Госць адказаў на шматлікія пытанні вучняў. У тым ліку распавёў пра тое, што натхніла яго на першыя краязнаўчыя артыкулы і выданне першай кнігі “Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках” у суаўтарстве з У. Круцікавым.

А сёння Леанід Лаўрэш з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў і 23 кніг, прычым не толькі па гісторыі Лідчыны. Напрыклад, з пад яго пяра выйшла кніг “І зорнае неба над галавой…Нарысы з гісторыі астраноміі”.

Як заўжды, аўтар падарыў свае новыя кнігі бібліятэцы роднай школы.

Тамара Зенюкевіч,

 загадчык бібліятэкі СШ № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас