Home
літаратура

Навагоднія жарты ад Язэпа Палубяткі

Навагоднія жарты ад Язэпа Палубяткі

Дзед Мароз – Снягурачцы:

– Ты такая лёгкая, як аблачынка!

– Старэча! Абуй акуляры. Гэта мая сукня.

 

Першага студзеня Снягурачка з’яўляецца дамоў раніцай. Маці строга пытае:

– З кім і дзе бадзялася ўсю ноч?

– З Дзедам Марозам. Падарункі раздавалі, – незадаволена адказвае дзяўчына.

– Як табе не сорамна апоўначы бадзяцца са старым мужчынам? Мала што можна аж яго чакаць.

– Нічога, акрамя цукерак, мама.

 

Старая бабуля заходзіць у бюро добрых паслуг:

 – Хачу быць Снягурачкай.

– Бабуля навошта табе такі клопат на старасці гадоў? – здзіўлена пытаюць яе супрацоўнікі.

– Гэта мой апошні шанец знайсці дзеда.

 

Дзед Мароз прыходзіць у дзіцячы садок.

– Хто ты такі?  – высунуўшы галаву з-пад ложка, пытае ў яго карапуз.

– Той, каго вы заўжды чакаеце… Адгадай?.. Дзед Мароз.

Галава дзіцяці хаваецца пад ложкаі, і адтуль чуваць яго голас.

– Ідзі, ідзі адсюль. У нас няма нічога.

– Дзеткі! Я вам падарункі прынёс…

– Ага! Тут нядаўна Снягурачка была. Абяцала цукеркамі пачаставаць, а сама ўсю манную кашу з’ела.

 

Пасля абходаў кватэр Дзед Мароз запрашае Снягурачку дамоў.

На парозе іх сустракае кабета і грозна пытае дзяўчыну:

– Ты хто?

– Снягурачка. А вы?

– Я Дзеда Мароза баба.

– Снежная.

           – Законная.

Previous article Дзед Мароз за рулём: навагодняя казка на вуліцах Ліды
Next article Ліда сустракае Новы год: яркія арт-аб'екты напаўняюць горад чарамі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515