Да Новага года застаецца не шмат дзён. У Лідзе на імправізаванай выставачнай алеі размясціліся шматлікія арганізацыі і ўстановы, каб прадэманстраваць сваю пляцоўку ў арганізаваным конкурсе на лепшую інсталяцыю “Навагодні макет турыстычнага аб’екта Лідчыны”.









Сярод турыстычнах аб’ектаў Лідчыны тут прадстаўлены і макет Дома Валянціна Таўлая ад філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”. Галоўным памяшканнем Дома-музея з’яўляецца мемарыяльны пакой паэта. Яго можна пабачыць, нібыта патрапіўшы туды ўвачавідкі. Яркая падсветка дапамагае разгледзець праз акенцы мэблю, якая экспануецца ў мемарыяльным пакоі.



Вядома, лепшы варыянт – гэта самому прыйсці ў Дом Валянціна Таўлая, які знаходзіцца па вуліцы Замкавая, 7.
Урэшце-рэшт былі падведзены вынікі. Члены журы адзначылі макет філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”, які заняў I месца! Гэта значыць, што Дом беларускага паэта ўзнялі на творчы Алімп!!!
Супрацоўнікі Дома Валянціна Таўлая, а таксама кіраўніцтва Лідскага гісторыка-мастацкага музея выказваюць шчырую падзяку супрацоўнікам Лідскіх электрасетак за карпатлівую працу ў прадастаўленні аднаго з турыстычнах аб’ектаў Лідчыны. Спадзяёмся, што плённае супрацоўніцтва будзе прадоўжана для пракладвання турыстычных шляхоў у прынёманскі горад Ліду!
А за гонар адукацыі Лідчыны выступалі: выхаванцы дзіцячага саду № 26 г. Ліды, творчая каманда педагогаў Лідскага РЦТДіМ, СШ №10 г. Ліды, СШ №2 г. Бярозаўкі.





Кожны ўклаў часцінку свайго цяпла і таленту, каб падарыць гораду атмасферу свята і навагодняга настрою.
Алесь Хітрун.

