Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

13 снежня 2025, 22:51 літаратура 3
Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Лідскі літаратурны часопіс

“Лірнік вясковы”

Падчас падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьме-нства ў Лідзе лідскія літаратуразнаўцы не паспелі прапрацаваць тэму лідскага літаратурнага часопіса “Lirnik wioskowy”.

 

Часопіс “Lirnik wioskowy” – была такая з’ява ў лідскім літаратурным жыцці.

Першы нумар часопіса выйшаў у чэрвені 1938 года ў лідскай друкарні С. Зяльдовіча. Рэдактарам пазначаны Фларыян Амброс, выдаўцом – Уладзіслаў Піваварчык. Паводле выхадных дадзеных рэдакцыя “Лірніка…” знайходзілася ў Лідзе на вул. Мацкевіча, д. 3-4. Выданне пазначана, як “Ілюстраваны часопіс, прысвечаны народнай паэзіі і літаратуры”.

У звароце да чытачоў гаворыцца:

“Прадстаўляючы нашым паважаным чытачам першы нумар “ЛІРНІКА ВЯСКОВАГА”  мы хочам хаця б часткова запоўніць велізарны прабел у галіне народнай літаратуры, выкліканы недахопам часопісаў і кніг, прысвечаных народнай паэзіі і творчасці пісьменнікаў і паэтаў з сельскай мясцовасці. Адначасова мы жадаем абудзіць цікавасць усіх слаёў грамадства да народнай літаратуры, якую разбуральны прагрэс адкінуў у шэры і забыты канец.

Кіруючыся асноўным прынцыпам зрабіць наш часопіс даступным для як мага шырэйшай аўдыторыі, выдавецтва ўключыла, акрамя асноўнага зместу, іншыя асобныя раздзелы, якія робяць часопіс цікавым і разнастайным. Таму ў кожным нумары “Л. В.” акрамя вершаваных твораў, чытач знойдзе некалькі апавяданняў, некалькі артыкулаў, фельетон, гумарыстычныя эсэ і спецыяльныя раздзелы, прысвечаныя гумару і інтэлек-туальным забавам. Акрамя таго, рэдакцыя будзе пры-кладаць усе намаганні, каб падтрымліваць каларытнасць і разнастайнасць часопіса, цесна ўзаемадзей-нічаючы з чытачамі і, па магчымасці, улічваючы іх пажаданні і парады.

Выдавецтва “ЛІРНІКА ВЯСКОВАГА” не арыентуецца на матэрыяльную выгаду і не мае спецыяльных сродкаў. Агульнае развіццё і існаванне часопіса зале-жыць ад падтрымкі яго чытачоў. Спадзеючыся, што ён будзе цёпла ўспрыняты і падтрыманы нашымі чыта-чамі і што вы, паважаныя чытачы, самі ацэніце яго каштоўнасць пасля прачытання, мы публікуем першы нумар “ЛІРНІКА ВЯСКОВАГА”.

РЭДАКЦЫЯ

Ліда, чэрвень 1938 г.

Фларыян Н. Амброс”.

Зварот падпісаны рэдактам Фларыянам Амбросам. Амбросы жывуць у Лідзе і сёння, можа недзе сярод іх ёсць і нашчадкі або сваякі Фларыяна.

Фларыян Амброс быў і паэтам, і празаікам, і публіцыстам, і па ўсім відаць – ініцыятарам выдання часопіса. Пошук такога пісьменніка, як Фларыян Амброс, у польскіх літаратурных слоўніках і даведніках поспеху не меў. Тым не менш у выданні “SLOWNIK PSEUDONIMOW PISARZY POLSKICH TOM IV A-Z NAZWISKA OSSOLINEUM” ёсць запіс: “AMBROS FLORIAN N. (druk. przed 1939) publicysta F.N.A.”. Такім чынам, хоць як публіцыст, Фларыян Амброс быў вядомы ў польскай літаратуры як пад уласным імем, так і пад псеўданімам F.N.A.

Была такая версія, што Амброс заснаваў свой часопіс як канкурэтны для паспяховага часопіса “Ziemia Lidzka”. Магчыма, магчыма як канкурэнтнага, але не варожага, бо ўжо ў першым нумары на ст. 15 падаеца рэклама кнігі “Наваградскія мясціны” галоўнага рэдак-тара  “Ziemi Lidzkaj” Уладзіслава Абрамовіча. Хутчэй за ўсё Амброса проста падштурхнуў поспех  “Ziemi Lidzkaj”. Мы пакуль не ведаем ні кваліфікацыі, ні адукацыі Фларыяна Амброса, але ведаем высокі прафесіялізм рэдакцыі  “Ziemi Lidzkaj”, таму канкурыраваць з імі было вельмі няпроста, тым больш часопісам літаратурным, на польскай мове, калі асноўная маса той самай лідскай вёскі была беларускамоўная.

Праграма часопіса падаецца наступным чынам:

 

“Наша праграма

 

Сельскае насельніцтва, ядро нацыі, занадта хутка радыкалізуецца, пагражаючы не толькі самому гэтаму насельніцтву, але і іншым слаям маральным заняпадам і эканамічнай разрухай. Гэты небяспечны працэс выкліканы невуцтвам, якое можа развеяць толькі адукацыя.

Сярод многіх адукацыйных фактараў вельмі важную ролю можа адыграць папулярная прэса, якой сельскае насельніцтва нядаўна пачало цікавіцца. На жаль, існая ў цяперашні час папулярная прэса праводзіць палітычныя кампаніі і адсоўвае працу па сельскай адукацыі на другі план. Больш за тое, некаторыя яе фракцыі, у якіх дамінуюць фактары, чужыя сельскаму насельніцтву, прыўносяць у вёскі разбуральнае закісан-не, не шкадуючы пры гэтым відавочна падрыўных лозунгаў, тым самым ператвараючы селяніна ў небяспечны элемент з выразна рэвалюцыйнай тэндэнцыяй.

Цяперашняя агульная сацыяльная нестабільнасць, якая падзяляе нацыю на шматлікія палітычныя лагеры, што змагаюцца адзін з адным і адначасова імкнуцца захапіць вёску пад свой уплыў, прывяла да таго, што вясковыя жыхары неахвотна ўспрымаюць цвярозыя лозунгі аб паляпшэнні сваіх умоў жыцця, давяраючы радыкальным. Перавага павінна быць аддадзена народным пісьменнікам і паэтам, якія засталіся ўбаку і часткова раскіданыя па розных народных часопісах, або тых, што лічацца народнымі. Каб аб’яднаць народных пісьменнікаў і паэтаў для свабоднай, самабытнай народнай творчасці і адукаваць праз іх вясковых жыхароў, мы ствараем часопіс пад назвай “ВЯСКОВЫ ЛІРНІК”.

Гэты часопіс, які не належыць ніякай партыі і не падпарадкоўваецца ніякай палітычнай плыні, будзе мець на мэце:

  1. Інфармаваць усе сферы грамадства пра праявы народнай літаратуры, тым самым дэманструючы свету, што польская вёска жывая, яна адчувае і думае;
  2. Павышаць дасведчанасць грамадскасці пра каштоўнасць народнай літаратуры, якая не прызнае радыкальных лозунгаў, але змагаецца з разбуральнымі плынямі, якія шануюць ідэі камунізму;
  3. Праводзіць кампаніі па клопаце пра сыноў сельскіх супольнасцей, адораных творчым талентам, якія не маюць поўнай адукацыі або сродкаў для нарма-льнага існавання, з-за чаго іхняя праца, якая мае сваю каштоўнасць у гісторыі нацыі, хаваецца пад руінамі забыцця.
  4. Выданне народнай літаратуры і паэзіі, а таксама арганізацыя народных пісьменнікаў пад сцягам крыжа, які сімвалізуе вечныя маральныя прынцыпы польскай нацыі;
  5. Распаўсюджванне практычных ведаў і адукацыі сярод сельскага насельніцтва, а таксама ідэі арганізацыі ў кааператывы і выхавання запалу да свабодных прафесій і рамёстваў як адзіных рашэнняў праблемы перанаселенасці сельскай мясцовасці;
  6. Барацьба з разбуральнымі тэндэнцыямі і прынцыпамі, з разбуральнымі элементамі, якія праяўляюцца ў нашай сучаснай літаратуры, паэзіі і мастацтве.

 

Арганізацыя часопіса такога тыпу запатраба-вала б фінансавых рэсурсаў, якія можна было б атрымаць толькі дзякуючы калектыўным намаганням большай групы людзей, якія сур’ёзна думаюць пра будучыню. Мы звяртаемся да іх з гэтымі словамі з цёплым запрашэннем праявіць ініцыятыву ў гэтай справе.

Сума, якая складае наш акцыянерны капітал, невялікая, і без падтрымкі чытачоў выдавецтва сутыкнецца з вялікімі фінансавымі цяжкасцямі. Аднак, калі б мы змаглі знайсці большую колькасць пастаянных падпісчыкаў, якія б аплацілі падпіску загадзя, выдавецтва часопіса “LIRNIK WIOSKOWY” было б дастаткова ўстойлівым у сваім фінансавым становішчы.

Адносна кошту часопіса, гадавая падпіска на “L.W.” настолькі невялікая, што няцяжка сабе яе дазволіць і такім чынам зрабіць свой унёсак у падтрымку нашай працы. Мы таксама аб’яўляем спіс ахвяраванняў у фонд друку, спадзеючыся, што людзі добрай волі паспяшаюцца дапамагчы.

Улічваючы, што чужыя нам ідэалагічныя фактары трацяць мільёны долараў на разбуральную працу, мы верым, што нашы дарагія чытачы зразумеюць нашы намеры і дапамогуць нам па меры магчымасцей і сродкаў, і ў знак нашай удзячнасці мы прыкладзём усе намаганні, каб “Lirnik Wioskowy” стаў часопісам, годным ініцыятывы, якую мы запускаем з найлепшай верай і ў імя Бога”.

 

У прынцыпе нічога добрага праграма беларускай вёсцы не абяцае. З будучымі чытачамі гавораць у тоне, якім можна гаварыць з сялянамі забытай Богам вёскі недзе ў закутку кароннай Польшчы. Ніякага намёку на беларускасць. Часопіс прызначаеца для жыхароў польскай вёскі ў Лідскім павеце, але дзе і хто пра такую чуў. Так, многія былі запісаны палякамі, многія нават лічылі сябе палякамі, але мова на вёсцы была беларуская і ў прваслаўных, і ў католікаў. Была розніца толькі ва ўспрыманні. Адны былі актыўна супраць польскай мовы і хацелі беларускай школы, другія былі больш памяркоўныя: “Музыка грае, як знае, а я скачу, як сам хачу; у школе, гавары, як настаўнік кажа, а дома, як на язык ляжа”.

Станіслаў Суднік.

          (Працяг у наступным нумары.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі
Грамадства

20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі

10 снежня 2018, 08:5727
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5424
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1420
Мова пра мову: Адаме, kto ty jesteś? Твае Дзяды. (Пра Міцкевічавы беларусізмы)
Мова

Мова пра мову: Адаме, kto ty jesteś? Твае Дзяды. (Пра Міцкевічавы беларусізмы)

5 лістапада 2018, 20:3219
Далучайцеся да нас