***
Вечар – дня сумнае знішчэнне.
Расхрыстана неба чымсьці бардовым,
А можа поклікам новым.
Тое ўсё ночы стварэнне.
Дні набягаюць, як хвалі на бераг,
Вуж сыкае, але не кусае.
Каханая ўжо не кахае, але ад сябе не ганяе.
Дзяўчына імкнецца сукню прымераць.
Ноч памірала, нараджаўся ранак.
Дома бацькоўскага струхлеў ганак,
А сцежку адолеў бур’ян.
Душу ахутаў туман,
Памяць у дзяцінства бяжыць.
Радуйся! Варта жыць.
***
Горка параненая птушка крычыць, зведаўшы болю,
Дожджык цярушыць за нечым акном,
Казюрка хаваецца пад лістом.
Чорныя думкі ўсю ноч не даюць спакою.
Плача малое дзіцятка, не ўцешыць.
Жоўтай бяроза стала ўвосень.
Не відаць небе сіняга ў лесе з-за сосен.
Суха ў лівень пад стрэхай.
Вавёрка гойсае па галінах.
Вандроўнік блукае па краінах.
У сэрцы каханым жар.
Абставінаў душыць цяжар,
Доўжацца тыя хвіліны чакання
У надзеі на радасць спаткання.
***
Палітыка вечнай зімы – кагось абдуры.
Цётка падол падцінае, як мые падлогу.
Не ўспамінай свайму сябру былога,
З дзяўчынай каханай будзь да зары.
Холад. Зіма. Пячэ люты мароз.
Палена хваіны ў печы страляе.
У Піліпаўку гойсае воўчая зграя.
Бывае, што смех прабірае да слёз.
Разбіта люстэрка. Аскепкі наўкола.
Воза старога зламанае кола.
Горла дзярэ дзяркач.
Ты вытры, хлапеча, пад носам смаркач.
Плакаць, нявеста, ужо перастань,
Глянь, якая цудоўная рань!
***
Невыносна душы спёртае паветра,
А далячынь трымціць у спёку.
Часам не ведаю, што сам раблю,
Ды хтосьці так чакае ветру.
Баліць душа ад настальгіі.
Ягняты: “Бя”, каровы: “Му”.
Усё вярнуць хачу, ды не магу –
Адной нагой стаю ў магіле.
Кагосьці цешыць ружа, а мяне рамонак
І луг у белым вэлюме яго.
Я летуценны ў лузе тым вандроўнік.
Не бачыць мне ўсяго таго,
Што вока вабіла прыемна.
Магчыма, жыў я ўсё ж нядрэнна.
***
Мы пляцемся ў сутонні дзён.
Будучыня нас абірае.
Я не хачу ні пекла, ні раю,
Жыццём сённяшнім здзіўлёны.
Воблакі, бывае, плывуць назад,
Іх гоніць другая хмара.
У мяне толькі адна мара –
Не ісці па жыцці ніколі наўзгад.
На зямлі заўжды неспакой:
То войны, то мардабой.
Як не можаш сказаць істотнае – песню спявай.
Давай жа сустрэнемся заўтра.
У душах нашых будзе спакой
Без тлуму. Назаўжды я з табой.
***
Сумна чуць: іду, не разбіраючы дарогі.
У дзяцінстве я не любіў матыкі,
А пасталеўшы ў банку браў пазыкі.
Цяпер малю я Бога, каб служылі ногі.
Бязмежжа радасці і мора гора –
Усё наўкола мітусня.
А што ні слова, то хлусня,
І цешыць толькі вечнасці прастора.
Дужэйшы душыць слабака,
Улоў жа варты рыбака –
Усё ў свеце адпаведна.
Нябёсаў далячынь прыкметна.
Гадзіннік цікае паволі
У накірунку лепшай долі.
***
Ранак. Сонца ззяе на кроплях расы,
Дзень паўстае паволі.
Мы не сустрэнемся ўжо ніколі.
Лёс свой узяўшы ў рукі, нясі.
Як жа млосна ляжаць на траве!
І цішыня наўкола.
Поўня. Месяц, як кола,
Думы ўсе аб табе.
Свет, як сто год назад, той,
Толькі ў душы неспакой.
Мара нечага прагне.
На небе зорка згасне,
Згарыць, не далятаючы да зямлі.
Такія спрадвеку ўжо мы.
***
Неба плакала. Слёзы цяклі за каўнер.
Сляпіла маланка, і гром грукатаў.
Пад ліпаю я цябе абдымаў, цалаваў.
Тое кожны з нас раскажа на свой манер.
Як не мяркуй, а мяняюцца дні.
Сталі мы ўжо чужымі.
Памяць не ўсцешыць успамінамі тымі,
Толькі пакутай бываюць сны.
Падае стромка з гары вадаспад,
Шчабечуць у траве цвыркуны.
Помню, казалі мы кепскае адзін аднаму неўпапад.
На Купалле голыя дзеўкі па жыце бегаюць,
Хлопцы глядзяць на тое здалёк.
Ярыла – славуты наш Бог.
***
Зляталі з вуснаў словы пра каханне,
А сэрца не давала веры.
Казала сэрца: тым словам няма даверу,
Бо хутка станецца растанне.
Вярнулася, як біты той сабака.
“Была дурніцай, толькі ты даруй,
Патухлага ты сэрца не раўнуй…”.
Ды толькі будучыня не паўстане аніяка.
Комін дыміць, бо не пачышчаны.
Іду па жыцці расхрыстаны.
Вецер гоніць у твар туман.
Каханне бывае зман.
А як хацелася, каб была міласць!
Ды сталася прыкрасць.
***
Вятры падымаюць пыл,
Вятры ўздымаюць хвалі.
О! Колькі разоў мы сябе ўхвалялі.
Рыбацкі баркас да берага плыў.
Не цеш ты сябе перамогамі,
Дзяўчына заўжды таго хоча,
Яна ў гэты час нешта сакоча.
Свет нарадзіўся знямогамі.
Сыплецца зерне ў глебу,
Умер сваю ты патрэбу,
Стань памяркоўна жыць,
З сябрамі заўжды дружыць,
Найперш жа сабою быць.
І так да спакон веку, тады чалавек ты.
***
Канец дарогі жыцця – смерць.
Дзе б не бадзяўся: у Менску, Парыжы,
Дарога цябе ўратуе ад грыжы.
Душу нельга ў падзямеллі закрыць.
Рым цвярдзіць, што горад спрадвечны.
Аднаго не магу зразумець:
Была калісьці ў вартасці медзь.
Па каляі імчыць цягнік сустрэчны.
Тое жыцця нашага дробязі:
Зімой на драты наліпае снег,
Бяздомнаму вечна патрэбен начлег.
Мары дзяўчыны сцелюцца ўвысі,
Слоў палкіх яе сцеражыся.
На дарозе жыцця ёсць заўжды скрыжаванні.
***
Бывае, што памяць вяртае туды,
Куды ўжо прыйсці немагчыма:
Паромы на рэчцы, на лузе лагчыны,
Калісь у нашых пушчах жылі туры.
Не квапся, што цыцкі яе – Гімалаяў горы.
У Персея штогод зоркапад.
Горкім бывае шакалад.
Што цябе вабіла – хутка патухне, як далёкія зоры.
Пагорак круты. Зімой ты па ім на лыжах з’язджаеш,
Радасць імгнення душой успрымаеш,
І крылы высока ў неба нясуць.
Добрае слова хацеў бы пачуць,
Ды немата мне рот затыкае.
Сэрца ніяк паратунку не мае.
***
Ранак халодны. Іней на траве. Замаразкі душы.
Самота. Не ўспамінай пра вясну.
У памяці каламуць. Можа пад ранак засну.
Кволы агеньчык надзеі, пачакай, не тушы.
Хмары ўсцілаюць неба не раз,
За гэтым паўстане яснасць дня.
На лісцях вішні асела тля.
Дзяўчына перад люстэркам рыхтуе сябе на паказ.
Дурнота заўжды ёсць дурнота,
Бывае душу ахіне самота,
Страчаецца тое не раз.
Прароцтвы ўсявышняга нам не ўказ.
Як ты Бог, то на зямлю спусціся,
А не глядзі з вышыні на нас.
***
Рана ці позна канчаецца зіма.
Рана ці позна прыходзіць вясна.
Рана ці позна здыхае няўлюдак,
Што не кажы пра яго – ён прыблудак.
Сонечны промень цень пакідае.
Духмянамі рознымі пахне трава.
Ад думак дурных баліць галава.
Стары чалавек рана ці позна сканае.
Усё тое чуем ад іншых людзей,
Гэта быццам архіваў музей.
Пялёсткамі белымі сцелецца снег на Каляды.
Летам рупліва аполаны грады,
А як прыемна з каханаю быць давідна.
Толькі б не сталася заўтра вайна.
***
Як хочацца бачыць сонца бляск
І неба сінь, і луга зелень.
Прыемная камусьці цемень,
А мне – абдымкі непаўторных ласк.
Ракеты свідруюць нябёсы
Пад грукат рухавікоў,
А я цішыні хачу зноў
І салідолам мазаць у бацькоўскім возе восі калёсаў.
Мінулага мне не вярнуць ніяк.
Дачыненне да вады мае рыбак,
Брыдучы па затоках.
Рыба жыве ў пратоках.
Чалавек што нажыў – тое мае.
Брынчыць балалайка, гармонік іграе.

