Германія пашырае сваю супрацьпаветраную абарону, прымаючы на ўзбраенне новы ЗРК
З уводам у эксплуатацыю першых элементаў новай сістэмы ЗРК Arrow 3, як лічыць міністр абароны Барыс Пісторыюс, супроцьпаветраная абарона Германіі і яе партнёраў значна ўмацавалася.
– Упершыню мы атрымліваем магчымасць забяспечыць ранняе папярэджанне і абарону нашага насельніцтва і інфраструктуры ад балістычных ракет вялікай далёкасці, – заявіў Пісторыюс у Берліне.
Arrow 3 была сумесна распрацавана Ізраілем і ЗША. Сістэма здольная знішчаць ракеты праціўніка за межамі атмасферы ў стратасферы прамым трапляннем. Такім чынам, гэты ЗРК утворыць верхні ўзровень сістэмы абароны.
– Тым самым мы ўмацоўваем еўрапейскую апору НАТА і дасягаем мэты планавання НАТА, – сказаў Пісторыюс.
Разгортванне сістэмы Arrow 3, закупленай у Ізраілі, з’яўляецца адказам на пагрозу, якая нібызыходзіць ад Расіі. Авіябаза Шэневальдэ/Хольцдорф у Брандэнбургу стане першым з трох запланаваных раёнаў размяшчэння Arrow у Германіі.
Берлін/Хольцдорф (dpa).
© picture alliance/dpa | Jan Woitas.

