Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Кнігі і экспазіцыі: гарызонты для літаратурных устаноў”

“Кнігі і экспазіцыі: гарызонты для літаратурных устаноў”

13 снежня 2025, 21:29 літаратура 6
“Кнігі і экспазіцыі: гарызонты для літаратурных устаноў”

4 снежня 2025 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшоў семінар “Кнігі і экспазіцыі: гарызонты для літаратурных устаноў”. Мерапрыемства, якое было прысвечана 66-годдзю музея і 100-годзю паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”, з’яднала музейшчыкаў і бібліятэкараў. Напачатку перад прысутнымі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Домам Якуба Коласа і ўстановай “Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Смаленскай вобласці”. У сваю чаргу ад дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Усіка С. І. урачыста была перададзена ў дар мемарыяльнаму Дому-музею кніга “Рыбакова хата” з дарчым надпісам Якуба Коласа. Разам з тым, фонды музея папоўніліся цікавымі экспанатамі – знакам (муляжом) і мячом з Аляксандраўскага ваеннага вучылішча. Гэты прадмет мае дачыненне да жыцця Якуба Коласа. Іх перадаў калекцыянер Філатаў А.М.

Са змястоўнымі дакладамі, звязанымі з гісторыяй напісання і выхаду ў друк паэмы “Сымон-музыка”, выступілі супрацоўнікі Дома-музея Якуба Коласа (загадчык навукова-асветніцкага сектара Пратасевіч Д. В. і Шувагіна-Адамовіч Н. А. – дачка пісьменніка Алеся Адамовіча). У сваю чаргу, вопытам работы падзяліліся супрацоўнікі з ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” – намеснік дырэктара Сямашка К. У. і старшы навуковы супрацоўнік Сівохін Г. А., загадчык Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа Вакуліч І. У. З цікавым выступленнем і са зваротам да музейшчыкаў і бібліятэкараў на прадмет супрацоўніцтва выступіла намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі часопіса “Беларускі гістарычны часопіс” Матусевіч Н. У.

У семінары прыняў удзел і навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Хітрун А.Ч . з дакладам “Пакой адкрытага захоўвання “Бібліятэка пісьменніка”, як адна з форм экспанавання кніг у Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея”.

Разам з тым, з удзельнікамі семінара ў Доме класіка беларускай літаратуры была адкрыта чарговая інтэрактыўная экспазіцыя “Госці дома Якуба Коласа”, якая размясцілася ўздоўж мемарыяльнай лесвіцы.

І па традыцыі, было наладжана і прадоўжана далейшае супрацоўніцтва з калегамі літаратурных музеяў, бібліятэк і не толькі. Вынік у гэтым будзе адназначна заўважаны ў бліжайшы час.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі
Грамадства

20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі

10 снежня 2018, 08:5727
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5424
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1420
Мова пра мову: Адаме, kto ty jesteś? Твае Дзяды. (Пра Міцкевічавы беларусізмы)
Мова

Мова пра мову: Адаме, kto ty jesteś? Твае Дзяды. (Пра Міцкевічавы беларусізмы)

5 лістапада 2018, 20:3219
Далучайцеся да нас