Будучыня касмічных вандраванняў: Германія інвестуе 5,4 млрд еўра ў ЕКА. І яшчэ: чакаецца, што нямецкі астранаўт высадзіцца на Месяцы да канца гэтага дзесяцігоддзя
Германія застаецца найбуйнейшым донарам Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ЕКА), выдзеліўшы рэкордную суму ў 5,4 млрд еўра. Міністр навуковых даследаванняў Даратэя Бэр кажа пра змену парадыгмы ў ЕКА:
– Так мы забяспечваем суверэнітэт у космасе і ствараем канкурэнтаздольнасць і дададзеную вартасць у эканоміцы Германіі – у касмічнай сферы і за яе межамі.
Акрамя таго, ЕКА абвясціла, што ў рамках амерыканскай праграмы НАСА “Артэміда” немец, француз і італьянец праз некалькі гадоў адправяцца на Месяц. Кандыдатамі з’яўляюцца геафізік і вулканолаг Аляксандр Герст і матэрыялазнавец Маціяс Маўрэр, якія ўваходзяць у дзейсную каманду астранаўтаў ЕКА.
– Месяц – велізарная мара для кожнага астранаўта, – сказаў Маўрэр. Абвешчаная місія таксама сведчыць пра важную ролю еўрапейцаў у даследаванні космасу. Паколькі ЕКА ўдзельнічае ў праекце “Артэміда”, то за агенцтвам замацаваны тры месцы для палётаў на Месяц.
Берлін (dpa/d.de).
Адзін з іх неўзабаве можа адправіцца на Месяц: нямецкія астранаўты Аляксандр Герст і Маціяс Маўрэр.© picture alliance/dpa |
Sina Schuldt.

