19 лістапада ў рамках літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” адбылася прэзентацыя чарговага зборніка вершаў лідскай паэтэсы Алены Несцеравай. Яго назва “Поэтический пленэр”. Выйшла з друку ў ПУП “Пружмень” пад рэдакцыяй лідскага краязнаўца, рупліўца па даследаванні гістарычнага мінулага і аматара выдавецкай дзейнасці Станіслава Судніка.





У мінулым годзе, 19 верасня 2024 г., Алена Мікалаеўна прэзентавала сваю першую кнігу “Особое изделие – стихи”. А сёння, 19 лістапада 2025 года – ужо другую.




Трэба за-значыць, што Алена Несцерава – удалы майстар, які па-мастацку з дапамогай пэндзля і фарбаў перадае пры-гажосці наваколля, а таксама праз сродкі мастацкай выразнасці яна ўдала працуе і над словам. І гэта, што важна, праявілася ў яе ў 2023 годзе.




Калі чалавек таленавіты, то талент яго праяўляецца ва ўсім!

Пажадаем паэтэсе моцнага здароўя, далейшых творчых поспехаў і збору твораў ужо для трэцяй кнігі.
Алесь Хітрун.

