Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана

120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана

29 лістапада 2025, 08:28 літаратура 9
120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана

16 лістапада споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана (1905-1992).

Ян Скрыган нарадзіўся ў вёсцы Труханавічы Менскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пасля парафіяльна-царкоўнай школы вучыўся ў Слуцкай духоўнай вучэльні, у школах першай і другой ступені, у рэальнай вучэльні, мяшанай гімназіі, нарэшце, у Слуцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме (пакінуў з чацвёртага курса ў 1924 годзе). Потым працаваў у слуцкай акруговай газеце “Вясковы будаўнік”, пасля – загадчыкам Народнага дома ў Расонах, у рэдакцыі газеты “Чырвоная Полаччына”.

У 1928-1932 гадах Ян Скрыган вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1933-1936 гадах працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”. З’яўляўся сябрам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Літаратурна-мастацкая камуна”.

У канцы 1936  года Ян Скрыган быў арыштаваны і 5 кастрычніка 1937 года асуджаны на 10 год зняволення ў лагерах і на 10 гадоў ссылкі. Пакаранне адбываў у Нова-Іванаўскім лагеры (пад Марыінскам). У ссылцы працаваў на нумарным заводзе ва Узбекістане, у сланцахімічнай прамысловасці ў Эстоніі, на новабудоўлях Краснаярскага края. У канцы 1954 года быў рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР.

З 1955 года Ян Скрыган працаваў  рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР у Менску, а з 1959 года – рэдактарам аддзела прозы, потым намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”. Быў таксама загадчыкам літаратурна-кантрольнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, адказным сакратаром Камітэта па Дзяр-жаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. У 1985 годзе атрымаў званне заслужанага работніка культуры Беларусі.

 Дэбютаваў у друку Ян Скрыган вершам у 1925 годзе (слуцкая газета “Вясковы будаўнік”). Удзельнічаў у альманахах “Росквіт” (1925), “Наддзвінне” (1926), “Зарніцы” (1928), у калектыўным зборніку “Слуцкія песняры” (1926), у кнізе з гісторыі Магілёўскай шаўковай фабрыкі “На Цішоўскай пустэчы” (1931). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей “Затока ў бурах” (1929), “Каця Лапянкова” (1932), “Сустрэчы” (1935), “Апавяданні” (1956), “Наталя” (1957), “Няпрошаная сляза” (1958), “Скажы адно слова” (1961), “Свая аповесць” (1964), “Кругі” (выбранае, 1969), “Кругі” (аповесць з доказамі, 1986). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1975, 1985) і іншыя выданні.

Ян Скрыган напісаў і пакінуў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы “Ранішнія росы” (1965), “Некалькі хвілін чужога жыцця” (1979, 1990). Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы рускіх, украінскіх, летувіскіх, латышскіх, эстонскіх пісьменнікаў.

За ўдзел у стварэнні Беларускай энцыклапедыі пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі
Грамадства

20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі

10 снежня 2018, 08:5726
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5424
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1420
Мова пра мову: Адаме, kto ty jesteś? Твае Дзяды. (Пра Міцкевічавы беларусізмы)
Мова

Мова пра мову: Адаме, kto ty jesteś? Твае Дзяды. (Пра Міцкевічавы беларусізмы)

5 лістапада 2018, 20:3219
Далучайцеся да нас