Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
120 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Васілька

120 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Васілька

21 лістапада 2025, 13:42 літаратура 20
120 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Васілька

14 лістапада споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння паэта з Гарадзеншчыны Міхася Васілька (1905-1960).

Нарадзіўся Міхась Васілёк у вёсцы Баброўня Гарадзенскага раёна ў сям’і лесніка. Падчас Першай сусветнай вайны выехаў з бацькамі на Паволжа. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы. У 1922 годзе ён вярнуўся на Радзіму і ўключыўся ў вызвольны рух у Заходняй Беларусі. Ён уваходзіў у актыў Скідзельскай павятовай арганізацыі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы, праводзіў культурна-масавую работу, удзельнічаў у пастаноўках аматарскіх спектакляў і вечарах, на якіх выступаў з прамовамі і вершамі. У другой палове 1920-х гадоў паэт працаваў сакратаром часопіса “Маланка”, у рэдакцыях газет “Народная справа”, “Сіла працы” і іншых.

У 1939 годзе Міхась Васілёк быў мабілізаваны ў польскае войска. Пасля нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 года ў адным з першых баёў ён трапіў у нямецкі палон, адкуль уцёк. Дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Быў сакратаром Скідзельскага падпольнага антыфашысцкага камітэта, потым знаходзіўся ў партызанах. Падчас гітлераўскай акупацыі Міхась Васілёк пад псеўданімам Язэп Гром пісаў вершы, якія друкаваліся ў партызанскіх газетах. Яны прысвячаліся загінуўшым сябрам, падпольшчыкам, закатаваным у турмах.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паэт працаваў у скідзельскай раённай газеце “Чырвоны сцяг” (1944-1946), пазней – у “Гродзенскай праўдзе”. У 1945 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР. Друкавацца Міхась Васілёк пачаў у 1926 годзе. У 1929 годзе ў Вільні з дапамогай Рыгора Шырмы выйшаў лірычны зборнік “Шум баравы”. Гэты зборнік быў канфіскаваны польскай паліцыяй. Рукапіс другой кнігі ўлады забаранілі і знішчылі ў 1935 годзе. У 1937 годзе выйшаў лірычны зборнік паэта “З сялянскіх ніў”.

Вершы Міхася Васілька ведалі і чыталі на сходах, мітынгах, яны гучалі са сцэны вясковых гурткоў самадзейнасці, некаторыя (“У бой на акупанта” і “Нашто, каб вы нас баранілі”) сталі песнямі. Талент Міхася Васілька ярка праявіўся і ў жанры сатыры.

У пасляваенныя гады былі выдадзены зборнікі твораў Міхася Васілька “Выбраныя вершы” (1950) і “Выбраныя творы” (1955); пазней – зборнікі “Зоры над Нёманам” (1963) і “Вершы” (1973).

Памёр Міхась Васілёк 3 верасня 1960 годзе ў Га-родні. Пахаваны на праваслаўных гарадскіх могілках.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас