Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Telekom і Nvidia будуюць фабрыку ШІ ў Мюнхене

Навіны Германіі. Telekom і Nvidia будуюць фабрыку ШІ ў Мюнхене

15 лістапада 2025, 12:05 У свеце 33
Навіны Германіі. Telekom і Nvidia будуюць фабрыку ШІ ў Мюнхене

Мюнхен становіцца “кропкай доступу” ШІ: Deutsche Telekom і Nvidia ствараюць прамысловае воблака для лічбавага суверэнітэту Еўропы

Deutsche Telekom і амерыканскі вытворца чыпаў Nvidia будуюць у Мюнхене сумесны цэнтр апрацоўкі дадзеных для штучнага інтэлекту (ШІ). Гэты праект, разлічаны на шматмільярднае фінансаванне, быў афіцыйна прадстаўлены  ў аўторак, сумесна з нямецкімі кампаніямі SAP і Deutsche Bank. З вітальным словам выступілі федэральны міністр лічбавых тэхналогій і мадэрнізацыі дзяржавы Карстан Вільдбергер і федэральны міністр тэхналогій Даратэя Бэр. 

Мэтай праекта з’яўляецца стварэнне еўрапейскай інфраструктуры ШІ для прамысловасці. “Прамысловае ШІ-воблака” на базе больш за 10 000 высокапрадукцыйных працэсараў плануецца запусціць ужо ў 2026 годзе. Deutsche Telekom адказвае за інфраструктуру, аперацыі і рашэнні па бяспецы, забяспечвае апрацоўку дадзеных у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі. Мэта праекта – умацаваць пазіцыі Германіі як індустрыяльнага цэнтра і забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт Еўропы ў эпоху штучнага інтэлекту. 

Яшчэ ў чэрвені 2025 года Telekom і Nvidia абвясцілі пра распрацоўку “Воблака прамысловага ШІ”.

– У эпоху штучнага інтэлекту кожнаму вытворцу патрэбны дзве фабрыкі: адна для вытворчасці рэчаў і адна для стварэння інтэлектуальнага забеспячэння, на якім яны працуюць, – заявіў у чэрвені Джэнсен Хуанг, заснавальнік і генеральны дырэктар Nvidia.

– Ствараючы першую ў Еўропе прамысловую інфраструктуру ШІ, мы даём магчымасць вядучым пра-мысловым кампаніям рэгіёна развіваць вытворчасць, арыентаваную на мадэляванне і кіраванае ШІ, – сказаў Хуанг.

Берлін (d.de/dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас