У абласным метадычным цэнтры народнай твор-часці адбыўся абласны конкурс выканаўцаў размоўнага жанру.
Гэта было сапраўднае свята для ўсіх, хто любіць паэзію, літаратуру і сцэнічнае майстэрства.
У намінацыі “Проза, інсцэноўка празаічнага твора” юныя таленты ўразілі сваёй глыбінёй і крэатыўнасцю, ператварыўшы літаратурныя творы ў захапляльныя міні-спектаклі!
Для канкурсантаў старэйшага ўзросту таксама была магчымасць выявіць сябе ў намінацыі “Паэзія, інсцэноўка паэтычнага твора”, дзе важную ролю ігралі шчырасць, сцэнічная культура і ўменне запаліць залу. Кожны выхад на сцэну ператвараўся ў асабісты дыялог з творам, дзе важна кожнае слова, кожны жэст.
Лідчыну на конкурсе годна прадставіла выхаванка ўзорнага тэатра “Какос” Паліна Лясота і ўдзельнікі народнага драматычнага тетра “Ракурс”.

Па меркаванні ўдзельнікаў, конкурс стаў пля-цоўкай для абмену досведам, дзе пачаткоўцы і дасведчаныя выканаўцы маглі вучыцца адзін у другога, пераймаць лепшыя практыкі і знаходзіць новыя падыходы да працы з тэкстам. У кулуарах кіпелі гарачыя дыскусіі пра тое, як правільна данесці да гледача думку аўтара, як выкарыстоўваць гумар і іронію, як стварыць на сцэне непаўторную атмасферу.

У наступны раз абласны конкурс выканаўцаў размоўнага жанру збярэ ўдзельнікаў праз два гады.
ТК “Культура Лідчыны”.

